У Беларусі рыхтуюцца новыя меры па барацьбе з курэннем

Нумары

image_pdfimage_print

5082016-6a

У Беларусі ад хвароб, звязаных з курэннем, штогод памірае некалькі тысяч чалавек. Прычым вельмі часта тытунёвы дым адпраўляе на той свет працаздольных і актыўных людзей. У краіне ўжо дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, накіраваных на скарачэнне спажывання тытунёвых вырабаў. Але людзі па-ранейшаму кураць, і адных забаронных мер відавочна недастаткова, адзначае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Для вырашэння гэтай праблемы неабходны прадуманы комплекс мер, і адміністрацыйныя абмежаванні трэба арганічна спалучаць з рознымі стымуламі, заахвочваннямі, а таксама інфармацыйнай работай. Усе гэтыя пытанні і прапанаваныя новаўвядзенні абмеркаваны 28 ліпеня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы на тэму абароту і спажывання тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сусветны вопыт і практыка паказваюць, што для дасягнення выніку патрэбны не татальныя забароны, а прадуманы комплекс мер. «Адміністрацыйныя абмежаванні павінны арганічна спалучацца з рознымі стымуламі, заахвочваннямі і інфармацыйнай работай. Асноўная роля тут адводзіцца медыкам, журналістам, педагогам, ідэолагам», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі праблема спажывання тытунёвых вырабаў застаецца сур’ёзнай. Нягледзячы на меры, што прымаюцца, у краіне курыць амаль палавіна мужчынскага насельніцтва, усё часцей гэтую згубную прывычку мае моладзь. «Больш таго, з’яўляюцца новыя прадукты для імітацыі курэння, што наносяць не меншую шкоду здароўю, чым тытунь. Размова ідзе аб электронных цыгарэтах, якія становяцца ўсё больш папулярнымі. Яны прыцягваюць сваёй незвычайнасцю, даступнасцю, адсутнасцю інфармацыі аб шкодзе іх выкарыстання. Ды і не ўсе згаджаюцца з тым, што яны шкодныя настолькі, наколькі шкодныя традыцыйныя цыгарэты», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падставай для гэтай размовы стаў праект дэкрэта, які ўнесены на яго разгляд. «Дакумент сур’ёзны. Я яго павінен разгледзець і падпісаць. Але палічыў неабходным па праблемах, якія адносяцца да праекта гэтага дэкрэта, яшчэ раз параіцца, вярнуўшыся ў цэлым да пытанняў вытворчасці і спажывання тытунёвых вырабаў», – заявіў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што дэкрэт, прызначаны знізіць спажыванне тытуню жыхарамі Беларусі, быў прыняты яшчэ ў 2002 годзе, і неабходныя змяненні ўносяцца ў яго рэгулярна. «Але належнага выніку, на які мы разлічвалі, пакуль няма. Таму, па-першае, нам трэба прааналізаваць, як выконваюцца палажэнні дэкрэта ў дзеючай рэдакцыі і якіх зрухаў удалося дасягнуць. Па-другое (аб адказных за рэалізацыю яго нормаў), наколькі эфектыўна мы адсочваем вынікі праводзімай работы?» – паставіў пытанні кіраўнік дзяржавы.

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко на нарадзе расказаў, што спажыванне тытуню наносіць істотную шкоду здароўю грамадзян, а гэта, у сваю чаргу, кладзецца цяжарам на грамадства і дзяржаву. «Тытунекурэнне з’яўляецца адным з асноўных і ўстараняльных фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў, іх ускладненняў і заўчаснай смяротнасці», – падкрэсліў ён.

Паводле даных міністра, у Беларусі на долю неінфекцыйных захворванняў прыпадае каля 86 працэнтаў усіх хвароб і 82 працэнты смерцяў. «У 2015 годзе смяротнасць мужчын працаздольнага ўзросту перавышала значэнне аналагічнага паказчыку ў жанчын у чатыры разы. А па асобных прычынах – хваробы сістэмы кровазвароту, злаякасныя новаўтварэнні – да сямі разоў. У тытунёвым дыме знаходзіцца больш за 90 вядомых канцэрагенаў і каля 250 таксічных злучэнняў», – сказаў Васіль Жарко.

Як паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара, па выніках нарады Прэзідэнт у цэлым падтрымаў праект абноўленага дэкрэта. Асобныя нюансы дакумента будуць у бліжэйшы час дапрацаваны на міжведамасным узроўні, і канчатковы варыянт будзе прадстаўлены кіраўніку дзяржавы для падпісання. Пры гэтым галоўнае патрабаванне ў тым, каб кожная прапанаваная мера мела абавязковы эфект.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *