«Мужнасць, доблесць, сумленнасць, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу – усе гэтыя якасці характэрны для работнікаў пажарнай службы. Паверце, тое, што вы робіце, цяжка ацаніць у матэрыяльным плане. Нярэдкая цана нашай работы – чалавечае жыццё». З такіх слоў у актавай зале раённага Цэнтра культурыі пачаў сваё выступленне начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ільюшын.
Павіншаваць работнікаў РАНС з прафесійным святам прыйшоў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзій Казякоўскі. «Усе мы разумеем, што выратавальнікі-пажарныя – гэта людзі, вартыя самых шчырых слоў удзячнасці», – звярнуўся Аркадзій Расціслававіч да прысутных у зале. За добрасумленную працу, адказнае выкананне службовых абавязкаў былі заахвочаны начальнік ПАСЧ № 1 г. Стоўбцы Дзмітрый Рагоза, пажарны Павел Сахар, камандзір аддзялення ПАСП № 12, в. Старына, Павел Александровіч, інспектар групы прапаганды і навучання Вольга Салей.
Ад імя начальніка ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» былі аб’яўлены падзякі старшым інструктарам па ваджэнні пажарных машын Дзмітрыю Чарняцову і Віктару Карповічу. А камандзіру аддзялення ПАСЧ № 1 г. Стоўбцы Андрэю Арлоўскаму прысвоена чарговае званне старшага прапаршчыка ўнутранай службы.
Святочны канцэрт работнікаў культуры раёна стаў тым самым фінальным акордам, які падарыў усім прысутным зарад пазітыву і выдатнага настрою.
Пр