Прафілактыка

Ахова правапарадку Нумары

image_pdfimage_print

ПАСПЯВАЕ ТОЙ, ХТО НЕ СПЯШАЕЦЦА

У мэтах недапушчэння дарожна-транспартных здарэнняў па віне нецвярозых вадзіцеляў  з 25 па 31 ліпеня ў раёне прайшла рэспубліканская акцыя «Спынім бяду разам!». А 29 ліпеня на тэрыторыі раёна праведзены адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Паспявае той, хто не спяшаецца», накіраваны на прафілактыку дарожных аварый па прычыне парушэння вадзіцелямі хуткасных рэжымаў руху. У гэты дзень затрыманы чатыры вадзіцелі-парушальнікі, а ўсяго хуткасны рэжым парушылі 23 чалавекі. Супрацоўнікамі аддзела дзяржаўтаінспекцыі райаддзела міліцыі падчас  адзінага дня бяспекі праведзена сямнаццаць выступленняў у працоўных калектывах. Па выніках абодвух акцый выяўлены 142 факты парушэння правілаў дарожнага руху, з іх восем вадзіцеляў кіравалі аўтатранспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення і дзесяць – не мелі вадзіцельскіх пасведчанняў.

З 4 па 7 жніўня праводзіцца абласная прафілактычная акцыя «Хуткасць». У ходзе мерапрыемства арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам. Дзяжураць на дарогах не толькі штатныя супрацоўнікі, а і іх памагатыя – дружыннікі.

Пр

 

І ВЯЛІКІЯ ШТРАФЫ НЕ СПЫНЯЮЦЬ

У сярэдзіне ліпеня на тэрыторыі раёна праведзены комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы п’янства.  Штодзень працавалі ад дзесяці да трынаццаці груп, у склад якіх уваходзілі супрацоўнікі  райаддзела міліцыі і прадстаўнікі лясніцтва. З мэтай выяўлення фактаў вырабу алкагольных напіткаў на ўстаноўленых у дамах і гаспадарчых пабудовах самагонных апаратах праверана 57 населеных пунктаў, а лясныя масівы – на наяўнасць самагонных міні-заводаў. Правяралі аб’екты аптовага і рознічнага гандлю, месцы захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. У філіяле РУП «Мінск Крышталь» праверылі наяўнасць парушэння дзеючага антыалкагольнага заканадаўства. 

Ажыццяўлялася праверка аўтатранспарту па выяўленні асоб, якія перавозяць і захоўваюць незаконна набытую фальсіфікаваную алкагольную прадукцыю. Наведаны месцы масавага знаходжання моладзі, дзе адсочвалі асоб, якія ўжываюць наркатычныя і таксічныя рэчывы. У ходзе ўсіх вышэйназваных праверак парушэнняў не выяўлена.

У перыяд правядзення мерапрыемстваў затрымана пяць жыхароў раёна, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, адзін з іх паўторна на працягу года. Выяўлена два факты рэалізацыі прадаўцамі гандлёвых павільёнаў райцэнтра піва непаўналетнім. У адносінах да работнікаў гандлю складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Усяго адзначана пятнаццаць парушэнняў: трынаццаць – за выраб і захоўванне самагонных апаратаў, захоўванне і рэалізацыю самагона, захоўванне самагоннай брагі; тры – за захоўванне і рэалізацыю спіртаўтрымліваючай вадкасці (у асноўным гэта гарэлка, маркіраваная расійскімі акцызнымі маркамі, і прывезены з Расіі спірт); два – за рэалізацыю алкагольных і слабаалкагольных напіткаў непаўналетнім.

Канфіскавана 49,35 літра самагону, 540 літраў самагоннай брагі, тры самагонныя апараты і 11,6 літра спіртаўтрымліваючай вадкасці.

Найбольш фактаў выяўлена ў населеных пунктах, якія размешчаны на тэрыторыях Дзераўнянскага, Налібацкага і Наваколасаўскага сельсаветаў. Большасць асоб, якія ўчынілі парушэнні заканадаўства, раней былі прыцягнуты да адказнасці за аналагічныя супрацьпраўныя дзеянні. Прыходзіцца канстатаваць, што вялікія штрафныя санкцыі, якія прымяняюцца судом да самагоншчыкаў,  не перашкаджаюць ім займацца гэтай справай.  А ўжыванне немаркіраванай алкагольнай прадукцыі без акцызаў часта заканчваецца смяротным зыходам.

Юлія БЕЛАВУСАВА, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Стаўбцоўскага РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *