Ганарымся абаронцам Айчыны

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Якім павінен быць афіцэр? Безумоўна, выдатным спецыялістам. У той жа час і настаўнікам для сваіх падначаленых. Уменне павесці за сабою людзей – вось адно з галоўных патрабаванняў ваеннай службы.

Усе гэтыя якасці належаць старшаму лейтэнанту Амельчанку Сяргею Іванавічу, начальніку разліку ЦВК і спецвылічальнага аддзялення баявога ўпраўлення радыётэхнічнай батарэі, ураджэнцу Стоўбцаў.

Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і атрымання афіцэрскага звання лейтэнант Сяргей Амельчанка ў якасці маладога спецыяліста быў накіраваны ў 15-ю зенітную ракетную брыгаду, 3-ці зенітны ракетны дывізіён.

За час праходжання ваеннай службы Сяргей зарэкамендаваў сябе дысцыплінаваным афіцэрам, патрабавальным да сябе і падначаленых, чалавекам, гатовым у любую хвіліну прыйсці на дапамогу сваім таварышам.

Нам прыемна, што Сяргей Іванавіч праходзіць ваенную службу іменна ў нашым падраздзяленні і мы можам ганарыцца ратнымі справамі і прыкладнай службай вашага земляка.

Выказваем вялікую ўдзячнасць бацькам, Ніне Паўлаўне  і Івану Іванавічу Амельчанкам, якія выхавалі дастойнага абаронцу нашай Радзімы, сумленнага, прынцыповага і прыстойнага чалавека.

Камандаванне

 3-га зенітнага ракетнага дывізіёна 15-й зенітнай ракетнай брыгады

P.S. Рэдакцыі газеты «Прамень» вельмі прыемна атрымліваць такія падзячныя пісьмы. Мы рады, Сяргей, за цябе і ганарымся такімі землякамі-стаўбчанамі. А вам, Ніна Паўлаўна і Іван Іванавіч, таксама дасылаем словы падзякі за выхаванне дастойнага грамадзяніа  нашай краіны і сваёй малой радзімы – Стаўбцоўчыны.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *