Важкія прычыны для добрага настрою

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай-2016

image_pdfimage_print

У мінулую суботу віншаванні з працоўнай перамогай прымаў экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Сяргея і Аляксандра Сенькаў, якія першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа. Гэтая падзея значная не толькі для саміх працаўнікоў, а і гонар для  кіраўніцтва гаспадаркі. У таварыстве вырашчаны неблагі хлеб і ўбіраюць збожжа дастойныя высокай пахвалы людзі. Удзячнасць за сумленную працу з пажаданнямі далейшага плёну ў хлебаробскай справе выказаў экіпажу старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Бацька і сын атрымалі Падзячнае пісьмо райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Цёплыя словы за плённае шчыраванне на палетках адрасаваў рупліўцам першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Дзяніс Колясень, які ўручыў экіпажу вымпел «Пераможца спаборніцтва». Супрычынілася да віншаванняў і кіраўніцтва сельгаставарыства. Перадавікі заахвочаны падарункамі. Уславілі працу хлебаробаў песняй удзельнікі народнага вакальнага ансамбля «Дольніца» Горкаўскага сельскага дома культуры.

Варта дадаць, што ў Сяргея Эдуардавіча сёлетняя ўборачная юбілейная, дваццатая ў працоўнай біяграфіі. Ён дастойна працуе, заўжды заняты і на сяўбе збожжавых культур і такім чынам уносіць штогод немалы ўклад у важкі каравай таварыства. Ёсць сёлета ў працаўніка і яшчэ адна адметная нагода для выдатнага настрою: ушаноўвалі Сяргея Сеньку напярэдадні дня яго нараджэння, якое імяніннік адзначыў ў мінулую нядзелю.

Надзея БАТАЛКА

Фота аўтара

10a-0908 

 АБМАЛОЧВАЮЦЦА НАСЕННІКІ ЗЛАКАВЫХ ТРАЎ

Адначасова з уборкай збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарках раёна абмалочваюцца насеннікі ранніх злакавых шматгадовых траў – у сельгаставарыствах клапоцяцца аб закладцы будучых кармавых угоддзяў. У першую чаргу гэта фестулоліум, купкоўка зборная, райграс пашавы і аднагадовы, канарэечнік трысняговы. І тут вельмі важна ўкласціся ў аптымальныя тэрміны, каб насенне не асыпалася. Чатыры сельгаставарыствы завяршылі ўборку. Гэта ААТ «Жацерава», «Радзіма Дзяржынскага», «Радзіма Якуба Коласа» і ТАА «СЖК «Налібакі». Па раёне ўбрана 324 гектары, намалочана 127 тон насення. Самую высокую ўраджайнасць атрымліваюць працаўнікі ААТ «Вішнявецкі-агра»: намалочваюць па 7,1 цэнтнера насення з гектара.

Усяго насеннікі, у тым ліку і бабовых траў, будуць абмалочаны на 569 гектарах.

Пр

 

ДОШКА ГОНАРУ

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 8 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія на камбайне «Лексіон-540» убралі 276 гектараў і намалацілі 1206,5 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Сяргея і Аляксандра Сенькаў, якія на камбайне «Лексіон-560» убралі 307,3  гектара і намалацілі 1205,1 тоны збожжа;

– трактарыст ААТ «Дзераўное» Дзмітрый Дзям’янка, які на трактары «Джон-дзір» перавёз 1198,1 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Эдуард Рымашэўскі, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1113 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Агранёманскі» Анатолій Турко, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 903,2 тоны збожжа;

– машыністы ААТ «Вішнявецкі-агра» Віктар Галавач, Аляксандр Станкевіч, Сяргей Аўлохаў і Аляксандр Станкевіч, якія на збожжасушыльным комплексе «КЗС-30» дапрацавалі 3260,1 тоны збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра Гярлоўскага і Валерыя Яўсейчыка, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 214,9 гектара і намалацілі 825,2 тоны збожжа; 

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Віталія Тарабэша і Віталія Ганчарэнкі, якія на камбайне «МЕГА-350» убралі 194,3 гектара і намалацілі 613,7 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Фінат Саітгарэеў, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1006,8 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Раман Сцефаноўскі, які на аўтамашыне «ЗіЛ-130» перавёз 706,7 тоны збожжа.

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА

(інфармацыя на 8 жніўня)

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гаспадарках раёна зжаты на плошчы звыш 14 тысяч гектараў, што складае 65,1 працэнта да плана. Сабрана 43494,7 тоны збожжа, у сярэднім з кожнага гектара намалочана па 30,9 цэнтнера.

Лідзіруюць па тэмпах уборкі і па ўраджайнасці хлебаробы ААТ «Вялікі Двор», дзе жніво амаль завершана. На другім і трэцім месцах па-ранейшаму ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і «Жацерава».

 У ААТ «Агранёманскі» намалочана каля шасці тысяч тон збожжа. Перакрыты пяцітысячны намалот у ААТ «Вялікі Двор», чатырохтысячны – у ААТ «Вішнявецкі-агра».

Сярод культур самыя ўмалотныя – азімая пшаніца і трыцікале ў ААТ «Вялікі Двор», дзе атрымана адпаведна па 58,7 і 56,9 цэнтнера з гектара.

Салома ўбрана на большай палове вызваленых плошчаў у СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» і ААТ «Вялікі Двор».

Лушчэнне ржышча праведзена на плошчы 1641 гектар, больш за іншых – у ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

Пад азімую сяўбу ўзарана і задыскавана звыш чатырох тысяч гектараў глебы – 23,7 працэнта.

Справіліся з церабленнем лёну льнаводы ААТ «Дзераўное», а ўсяго гэтая работа выканана на 294 гектарах, што складае 65 працэнтаў да плана.

 У раёне нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы па 7,34 цэнтнера кармавых адзінак: у СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – па 15,39, У ААТ «Рубяжэвічы» – па 10,52. У кожнай з гэтых дзвюх гаспадарках закладзена звыш 90 працэнтаў сенажу.

Перавыканалі планы па нарыхтоўцы сена ААТ «Агранёманскі», «Жацерава» і «Вялікі Двор».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *