Лідар спаборніцтва

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай-2016

image_pdfimage_print

10b-0908

 

   Першым  сярод занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў перавёз тысячу тон трактарыст ААТ «Дзераўное» Дзмітрый Дзям’янка. Дзмітрый Тамашавіч не саступіў лідарства з самага пачатку жніва. Павіншаваць дбайнага працаўніка з перамогай на поле прыехала раённае кіраўніцтва. Са словамі ўдзячнасці за нялёгкую хлебаробскую працу старшыня райвыканкама Юрый Горлаў уручыў перадавіку Падзячнае пісьмо і падарунак ад райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Павіншаваў шчырага работніка і намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Дзяніс Колясень. За тысячны намалот ён перадаў Дзмітрыю Тамашавічу заснаваны Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК знак «Лідар працоўнага спаборніцтва» і зорачку, якія ўпрыгожылі лабавае шкло трактара. Рупліўцу ўручыў падарунак і дырэктар таварыства Юрый Тарасевіч.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *