Для вас, выбаршчыкі

Нумары

image_pdfimage_print

РАБОТА ДЭПУТАТА – НАПРУЖАНАЯ ПРАЦА

Работа дэпутата – гэта цяжкая, напружаная праца, і папулізму тут быць не павінна. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. Ён прымаў удзел у адкрыцці форуму «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Магілёўскай і Бранскай абласцей у сферы маладзёжнай палітыкі ў рамках Саюзнай дзяржавы», які праходзіў у Магілёве 4 і 5 жніўня.

Канкурэнцыя на месца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі вялікая. Выбаршчыкам будзе цікава, паколькі кожны кандыдат у дэпутаты будзе імкнуцца максімальна паказаць, на што ён здольны, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, работа дэпутата не простая і не прымае ўсялякую галаслоўнасць у палітыцы. Нарматыўна-прававыя і заканадаўчыя акты – высокая адказнасць. Гэта дакументы, якія будуць працаваць шмат гадоў, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Усё павінна быць выверана, збалансавана, каб стварыць максімальныя ўмовы для функцыянавання сацыягуманітарнай і гаспадарчай дзейнасці.

«Калі нехта думае, што можна атрымаць дэпутацкае крэсла на хвалі папулізму, ён памыляецца, – запэўніў старшыня Савета Рэспублікі. – Беларускі народ не прагаласуе. Патрэбны канкрэтныя дзеянні, багаж прафесійных дасягненняў і жыццёвы вопыт, а таксама бачанне таго, як трэба арганізаваць работу з калегамі, каб павысіць дабрабыт народа».

БелТА

 

АБ ДАВЕРАНЫХ АСОБАХ

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання зможа мець да 15 давераных асоб. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БелТА. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты праходзіць з 2 па 11 жніўня, адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць пачынаць весці агітацыю. Прычым агітаваць можна як самастойна, так і пры дапамозе давераных асоб – імі могуць быць грамадзяне Беларусі, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. У цэлым давераныя асобы дапамагаюць у правядзенні выбарчай кампаніі – прадстаўляюць інтарэсы кандыдата ва ўзаемаадносінах з дзяржорганамі, грамадскімі аб’яднаннямі, выбаршчыкамі, а таксама ў выбаркамах. Пры гэтым кандыдат у дэпутаты мае права ў любы час да дня выбараў адклікаць давераных асоб, паведаміўшы аб гэтым у акруговую камісію, якая анулюе выдадзеныя ім пасведчанні. Давераная асоба таксама мае права самастойна скласці паўнамоцтвы. Усяго кандыдатамі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу шостага склікання вылучана 630 чалавек. Больш за ўсё жадаючых заняць дэпутацкую пасаду ў Мінску – 131 чалавек. Па абласцях колькасць вылучэнцаў вагаецца ад 79 да 89 чалавек. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

blr.belta.by



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *