Спартыўны «Васільковы вянок»

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

10f-0908

Напрыканцы ліпеня ў Лагойскім раёне праходзіў маладзёжны фестываль актыву Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» пад назвай «Васільковы вянок – 2016». У мерапрыемстве прыняла ўдзел і зборная каманда нашага раёна, у склад якой увайшлі трынаццаць чалавек. Падчас фестывалю праходзілі спаборніцтвы па валейболе, футболе, перацягванні каната, спартыўная гульня «Узяцце горада». Адбыліся інтэлектуальна-творча-спартыўны квест «Падарожжа па роднай краіне» і тры конкурсы: візітных картак «Прывітанне ад сяброў», бівуакаў і прыгатавання страў «Якія мы гаспадары, такія нашыя двары» і «Лепшая пара фестывалю». Па-за праграмай фестывалю прайшлі яшчэ два конкурсы: фотаработ «Актыў у фокусе» і на самую актыўную каманду.

Нашы выступілі няблага і паказалі не толькі спрытнасць у спорце, а і творчую здатнасць. Заняць вышэйшую прыступку проста крышку не хапіла ўдачы. У спартыўных спаборніцтвах па перацягванні каната каманда заняла прызавое трэцяе месца і была ўзнагароджана дыпломам і падарункам. У гэтым відзе спорту вызначыліся Дар’я Варывоцкая і Антон Васілеўскі (Стаўбцоўская ДЮСШ), Надзея Ермаловіч (Заямнаўская СШ), Аляксандр Супрун (райвыканкам), Раман Сапожнікаў (ВУ «Стоўбцыгаз») і Алег Мацейка (в/ч № 25819), якіх вы бачыце на здымку. У складзе каманды выступалі  Валерый Бухавец (ВУ «Стоўбцыгаз») – капітан, Ілья Сібірцаў, Аляксандр Спецыус, Аляксей Сімаш, Мікалай Дарашэвіч (в/ч 25819), а таксама першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Калодзінская і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Анастасія Віслаўская.

Раённы камітэт ГА «БРСМ» выказвае ўдзячнасць за арганізацыйную дапамогу камандзіру вайсковай часці № 25819, а за матэрыяльную – кіраўнікам Стаўбцоўскіх электрасетак, ААТ «Агранёманскі», ВУ «Стоўбцыгаз», ДУП «ПМК-233», райспажыўтаварыства, СЗАТ «Агракамбінат «Колас».

Агульнакамандны прызавы п’едэстал занялі каманды Клецкага, Барысаўскага і Нясвіжскага раёнаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *