Школа дыябету. Яна патрэбна

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

Цукровы дыябет з’яўляецца сур’ёзнай медыка-сацыяльнай праблемай ХХІ стагоддзя. У сучасны момант ён займае вядучае месца ў сусветных праграмах аховы здароўя.

Структура арганізацыі медыцынскай дапамогі пацыентам з цукровым дыябетам у Рэспубліцы Беларусь і яе інфармацыйныя тэхналогіі ў выглядзе рэспубліканскага рэгістра высока ацэнены місіяй экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія наведалі Рэспубліканскі цэнтр эндакрыналогіі.

Дыябет II тыпу з’яўляецца агульнатэрапеўтычнай праблемай і ў сістэме медыцынскай дапамогі курыруецца ўрачом агульнай практыкі, хворы пры неабходнасці накіроўваецца на кансультацыю да ўрача-эндакрынолага.

Адным з прыярытэтных накірункаў сучаснай дыябеталогіі з’яўляецца навучанне пацыентаў у «Школе дыябету». Стратэгія лячэння пацыентаў з гэтым захворваннем традыцыйна базіруецца на падставе міжнародных пагадняльных дакументаў ў галіне дыябеталогіі. У дыягностыцы цукровага дыябету II тыпу акцэнтавана ўвага на выкарыстанні глюкіраванага гамаглабуліну з указаннем каэфіцыента варыяцыі не больш за чатыры працэнты, што з’яўляецца спробай пачаць правядзенне стандартызацыі метадаў ацэнкі  глюкіраванага гамаглабуліну і, адпаведна, атрыманне больш дакладных вынікаў даследавання.

У адпаведнасці з існуючай нарматыўна-прававой базай грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пацыенты з цукровым дыябетам, забяспечваюцца інсулінам і таблеціруемымі цукразніжальнымі лекавымі сродкамі бясплатна за кошт рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

Для аптымізацыі цукразніжальнай тэрапіі ў нашай краіне ўкаранёны метад працяглага манітарыравання ўзроўню глікеміі ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі, праведзена забеспячэнне ўсіх абласных эндакрыналагічных дыспансераў (аддзяленняў) указанымі сістэмамі. У рэспубліцы прадугледжана забеспячэнне пацыентаў сродкамі ўвядзення інсуліну і самакантролю ўзроўню глюкозы ў крыві (тэст-палоскі, глюкометры).

Сярод прыярытэтных накірункаў у развіцці дыябеталагічнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь – паляпшэнне пераемнасці ў рабоце з сумежнымі спецыялістамі, перш за ўсё – тэрапеўтамі, урачамі агульнай практыкі, кардыёлагамі адносна інфармаванасці шырокіх слаёў насельніцтва аб фактарах рызыкі, магчымасцях прафілактыкі хранічных ускладненняў, а таксама павышэнне матывацыі пацыентаў да самакантролю ў рамках сістэмнага навучання ў «Школе дыябету» і дынамічнае назіранне пацыентаў на падставе выкарыстання сучасных медыцынскіх тэхналогій.

Наталля САХУТА, раённы эндакрынолаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *