Месячнік пажарнай бяспекі

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

Для пашырэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 10 жніўня па 9 верасня 2016 года на тэрыторыі раёна праходзіць месячнік пажарнай бяспекі.

Мэта гэтага мерапрыемства – зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне незахавання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых дамах і збудаваннях, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, што ўчыняюцца грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. А таксама павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг пажарнай бяспекі. Удзел у гэтым месячніку прымаюць усе зацікаўленыя суб’екты прафілактыкі.

Супрацоўнікі Стаўбцоўскага РАНС прадастаўляюць грамадзянам магчымасць абследавання супрацьпажарнага стану домаўладанняў (кватэр) па заяўках. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 5-92-66, 5-92-98 ці 101.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *