На Стаўбцоўшчыне

Адукацыя Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

З КЛОПАТАМ АБ РАЗВІЦЦІ АДУКАЦЫІ

Жнівеньскай нарадзе настаўнікаў раёна, якая пройдзе 27 жніўня, папярэднічае работа прадметных секцый і нарад.

Перад ёй кіраўнікі ўстаноў адукацыі і іх намеснікі, а таксама кіраўнікі раённых метадычных аб’яднанняў збяруцца на першы этап абласной канферэнцыі. Ён пройдзе дыстанцыйна, перад відэаэкранам, на базе СШ № 2 г. Стоўбцы. Кіраўнікі пазнаёмяцца і абмяркуюць даклад начальніка галоўнага ўпраўленна адукацыі Мінаблвыканкама Галіны Казак «Адукацыя і развіццё: ад вынікаў да сацыяльных эфектаў».

Відэаканферэнцыя ў зале пасяджэнняў райвыканкама збярэ дэлегацыі ўстаноў адукацыі раёна. Відэанарада стане дыскусійнай пляцоўкай для абмеркавання даклада Галіны Казак.

Відэаканферэнцыі будуць папярэднічаць абласной жнівеньскай нарадзе настаўнікаў.

 

ПАШПАРТЫ ГАТОЎНАСЦІ

Кожны дзень набліжае нас да пачатку новага навучальнага года. У аддзеле  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ідзе вялікая падрыхтоўчая работа да 1 верасня.

Закончыўся аб’езд навучальных устаноў з мэтай праверкі іх гатоўнасці да пачатку навучальнага года. Камісія ў складзе прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму, энерганагляду, энергазбыту, цэнтральнай раённай бальніцы, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аб’яднання камунальных службаў, аддзела па надзвычайных сітуацыях і іншых кантрольных органаў наведала ўсе 48 навучальных устаноў – агульнаадукацыйных,  дашкольных і дадатковай адукацыі. Цяпер рыхтуюцца да выдачы пашпарты гатоўнасці.

 

ШКОЛЬНІКІ НА ЖНІВЕ

Падчас уборачнай кампаніі на базе чатырох устаноў адукацыі ў нашым раёне арганізавана работа лагераў працы і адпачынку.

На збожжатаках працуюць вучні, якія адпачываюць у такіх лагерах у Старасвержанскай і Вішнявецкай сярэдніх школах, Залужскім і Цясноўскім вучэбна-педагагічных комплексах дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Усяго ахоплена такой формай адпачынку і працоўнага навучання 50 старшакласнікаў. Яны акажуць значную дапамогу хлебаробам.

У Старасвержанскай сярэдняй школе лагер працы і адпачынку дзейнічае з кругласутачным прабываннем школьнікаў.

 

І НАДВОР’Е СПРЫЯЕ 

Аздараўленчы дзіцячы лагер «Нёман» прыняў на аздараўленне дзяцей на апошнюю ў гэтым сезоне чацвёртую змену.

Арганізавана профільная змена «Спорт-кэмп» для спартсменаў. Працуе профільны лагер «Абаронца Айчыны» для дзяцей, якія стаяць на розных відах уліку. Усяго ў жніўні аздаровяцца ў летніку «Нёман» больш за 100 чалавек. Жнівеньскае надвор’е дазваляе рэалізаваць усе цікавыя праекты і задумы, адпачынак праходзіць весела, з карысцю і паўнацэнна. Гэта дасць магчымасць школьнікам умацаваць свае сілы перад новым навучальным годам.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *