Прастольнае свята ў саборы

Духоўная і гістарычная спадчына Нумары

13b-12-08

Нязменна кожны год 7 жніўня святкуецца Успенне святой праведнай Ганны. У старазапаветны час яна была выбрана Госпадам з яўрэйскага народа, каб стаць Маці Прасвятой Багародзіцы, ад якой уцялесніўся Сын Божы.

Стаўбцоўскі храм з больш чым 190-гадовай гісторыяй удастоены насіць імя гэтай святой. Веруючымі ўшаноўваецца ўсё святое сямейства – Іакім і Ганна, яны з’яўляюцца заступнікамі сем’яў, таму і прыносяць у сабор свае малітвы вернікі ў розных жыццёвых сітуацыях, просячы малітваў гэтых святых перад нябесным Прастолам Божым.

Прастольнае свята ў гэтым годзе, як заўсёды, прайшло з вялікай колькасцю багамольцаў са Стоўбцаў, навакольных вёсак і паломнікаў з іншых гарадоў. У многіх, хто носіць імя Ганна (яно асабліва папулярнае ў нашым горадзе), быў дзень Ангела, і, зразумела, яны паўдзельнічалі ў святочным богаслужэнні, прычасціліся Святых Хрыстовых Тайнаў, тым больш што ў гэтым годзе свята прыпала на выхадны дзень – нядзелю.

Бажэственную Літургію ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, на клірасе спяваў хор епіскапа, усё гэта надало святу асаблівую ўрачыстасць і прыгажосць.

Традыцыйна пасля Літургіі адбыўся святочны хрэсны ход вакол сабора з храмавай іконай святой праведнай Ганны. Епіскап Павел павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам, пажадаў прыходу святой праведнай Ганны разрастацца, множыцца, жыць у веры, міры, любові.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *