Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГсам зарэгістраваны па раёне адзінаццаць шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі чатырнаццаць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Арцём Кароль, Цімафей Драніца, Кацярына Генералава, Міраслава Петранёва, Ева Клімовіч, Ксенія Скварцова, Аляксандр Халапук, Аляксей Кедышка, Мацвей Жылянок, Арына Леончык, Антаніна Леўчанка, Юрый Ланкевіч, Цімафей Гаўрык і Юлія Падасецкая.

Зямны шлях закончыўся для 17-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна, без выклікаў на вогненныя здарэнні. Па просьбах грамадзян выратавальнікамі зняты чатыры гнязды з шэршнямі. 5 жніўня ў гасцініцы «Зара» прайшлі вучэнні па тэме: «Тушэнне пажараў і правядзенне аварыйна-выратавальных работ у будынках з масавым пражываннем людзей».

Міліцыяй зарэгістравана 151  паведамленне аб правапарушэннях, узбуджана адна крымінальная справа. Злодзей залез праз акно у дом жыхара Мікалаеўшчыны, адкуль украў DVD-прайгравальнік з дыскам.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены пратакол на мінчаніна, які займаўся незаконнай лоўляй рыбы на Суле, выкарыстоўваючы забаронены спосаб – падводнае паляванне, не маючы на гэта дазволу. Матэрыял накіраваны ў суд. Парушальніку пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь, з канфіскацыяй або без канфіскацыі рыбалоўных прылад.

Суд прыгаварыў да 180 гадзін грамадскіх работ (кожнага) двух жыхароў раёна за ўчыненыя імі крадзяжы хатняй маёмасці: у першым выпадку мабільнага тэлефона, у другім – планшэта. Асуджаны на паўтара года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову закрытага тыпу, з прымяненнем прымусовага лячэння ад алкагалізму, грамадзянін, які, будучы ў нецвярозым стане,»абабраў» у электрычцы сабутэльніка – забраў гадзіннік, мабільны тэлефон, флэш-карту і бранзалет.

ДАІ выявіла 245 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў чатыры нецвярозыя вадзіцелі, дванаццаць вадзіцеляў-бяспраўнікаў і дзевятнаццаць недысцыплінаваных пешаходаў. Адбылося восем дробных  дарожных аварый.

Санітарнай службай раёна забаронена рэалізацыя 36,8 кілаграма прадукцыі, у т. л. 1,2 кілаграма з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці, 24,4 – без дакументаў, якія засведчваюць якасць і бяспеку, і 11,2 кілаграма – з парушэннем тэмпературнага рэжыму ў магазіне ВГУП «ОТВОК» (гандлёвы аб’ект чыгуначнага вакзала).

“Хуткая” выязджала 258 разоў, у прыватнасці восем  выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем і восем – неабгрунтаваных.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *