Майстэрства мацуе рыштаванні

Будаўніцтва Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

13d-12-08

Мулярскае майстэрства Ігара Юрчанкі і Паўла Далідовіча з ПМК-233 напярэдадні прафесійнага свята – Дня будаўніка – у поўнай меры задзейнічана на бягучым рамонце дзіцячага сада № 5, што ў райцэнтры. Зараз тут, каб укласціся ў сціслы графік правядзення рамонтна-будаўнічых работ, працуе брыгада больш чым з 30-ці чалавек, работу якой прафесіянальна карэкціруе малады майстар Дзяніс Харлоў (здымак уверсе справа). Кожны  з іх сэрцам адчувае, як хвалююцца, чакаюць заканчэння работ стаўбчане – бацькі, дзеці якіх выхоўваюцца ў садку і зараз церпяць часовыя нязручнасці. Думаецца, што адказнасць і прафесіяналізм не падвядуць.

 Узнёслы   настрой у вопытнага вадзіцеля Алега Бельскага падмацоўваецца дзейсным ходам прафесійных спраў. Любыя дарогі і вытворчыя заданні падуладны яму.

  На поўную моц працуе падсобны ўчастак – лесапілка, сталярны і цяслярны участкі, якія аператыўна выконваюць вытворчыя заданні і заказы на піламатэрыялы. Аб’ектыў камеры якраз застаў начальніка ўчастка Казіміра Кульшу за абмеркаваннем чарговага задання з вопытным станочнікам Аляксеем Семянякам.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *