«Гарадок» упісаўся ў горад

Гандаль Нумары

image_pdfimage_print

13f-12-08

Піцэрыя «Гарадок» уяўляе сабою прыватнае прадпрыемства грамадскага харчавання. Адведаць піцу сюды любяць прыйсці сем’ямі, кампаніямі сяброў і карпаратыўнымі, вузкім колам прыяцеляў. Прапануецца 28 відаў піц. Сярод экзатычных страў – сушы, страва традыцыйнай нацыянальнай японскай кухні. У «Гарадку» іх прапануюць 16 відаў – на любы густ. Апетытныя піцы абавязаны сваёй адметнасцю выдатнаму майстру-прафесіяналу шэф-повару Аляксею Далькову. Прафесійна выконвае свае абавязкі повара на кухні і Галіна Крывель.

Адміністратар піцэрыі Алёна Дзям’янка дапаўняе:

– У нас можна заказаць і іншыя гарачыя стравы – мясныя і рыбныя, супы. Нядаўна аднавіла работу банкетная зала піцэрыі «Гарадок». Яна па-ранейшаму будзе  прымаць удзельнікаў юбілейных урачыстасцяў, сустрэч сяброў. Тут можна справіць і вяселле з колькасцю гасцей да 60 чалавек. З’явіўся і яшчэ адзін накірунак работы банкетнай залы. Распрацавана абедзеннае меню, каб прапанаваць наведвальнікам сняданні і абеды па даступных цэнах. Мы хацелі б, каб гэтая паслуга стала запатрабаванай, а ў банкетнай зале з’явіліся пастаянныя наведвальнікі, як і ў нашай піцэрыі. Пасля 15 гадзін банкетная зала мяняе профіль сваёй дзейнасці: яе меню, абслугоўванне разлічана на вячэрніх наведвальнікў. Гэта не абавязкова заказныя банкеты. Можна прыйсці, правесці час з сябрамі, сабрацца сем’ямі, каб разгрузіць сябе ад дамашніх турбот па падрыхтоўцы застолля. Наша піцэрыя працуе з 11 да 24 гадзін, банкетная зала – з 10 да 23 гадзін, у суботу – да гадзіны ночы.

Сярод наведвальнікаў піцэрыі вялікую частку складаюць дзеці, якія святкуюць тут свае дні нараджэння. Акрамя піцы можна заказаць развясное марожанае з рознымі напаўняльнікамі, пірожныя і торты.

Гаспадары прыватнага прадпрыемства грамадскага харчавання – сям’я Сазонаў – імкнуцца рабіць адметнымі не толькі інтэр’ер піцэрыі і банкетнай залы, але і тэрыторыю вакол. Выраблены каваныя кветачніцы для петуній і іншых кветак. Гэтае прадпрыемства звярнула на сябе ўвагу і дабрачыннай дзейнасцю. З удзячнасцю за міласэрнасць і гасціннасць правялі тут урачыстасць дзеці-інваліды.

Зразумела, што лепшая рэклама для кожнага прадпрыемства – гэта прыязныя водгукі наведвальнікаў. Той факт, што ў піцэрыі ёсць свае пастаянныя кліенты, – лепшы паказчык у ацэнцы яе дзейнасці.

На здымку: вось з такім добрым настроем абслугоўваюць кліентаў (злева направа) афіцыянт-бармен Ганна Чыжык, афіцыянт Ангеліна Макась і адміністратар Алёна Дзям’янка.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *