З беларускім акцэнтам

Гандаль Нумары

image_pdfimage_print

13g-12-08

Паспяховае развіццё малога бізнесу робіць больш багатымі паслугі жыхарам нашага раёна. Можна сказаць і аб тым, што робіць і больш прыгожым наш горад. Маецца на ўвазе тое, што прыводзяцца ў сучасны прывабны выгляд старыя будынкі, якім надаецца другое жыццё. У гэтым плане паказальная дзейнасць магазіна «Крама. Гаспадарчыя тавары» па вуліцы Магістральнай. Гаспадаром яе з’яўляецца мясцовы малады чалавек – Павел Халапук. Да адкрыцця сваёй справы ён паспеў атрымаць спецыяльнасць канструктара рухавікоў унутранага згарання, папрацаваць на абслугоўванні газавага абсталявання. Гэта дало штуршок распачаць уласную справу па рэалізацыі газавых катлоў і іх абслугоўванні.

Магазін працуе напрамую з усімі айчыннымі вытворцамі гэтай прадукцыі, што робіць тавар канкурэнтаздольным. У продажы ёсць газавыя катлы нямецкай, італьянскай вытворчасцяў і іншых аўтарытэтных еўрапейскіх фірмаў. Вялікі плюс гэтаму магазіну, што прапаноўваецца якасны тавар. Гэта вельмі важна ў адносінах да сантэхнікі. Магазін завозіць прадукцыю толькі правераных вытворцаў. У краме дадуць кансультацыю, параяць, раскажуць аб прадукцыі, ахарактарызуюць яе. Гэта вельмі важна для тых пакупнікоў, хто некампетэнтны ў гэтай галіне, не мае вопыту і хоча не памыліцца ў выбары. Якасць сантэхнічнага абсталявання – пытанне вельмі сур’ёзнае: калі кран не трымае вады, то затапленне сваёй і чужой кватэры выльецца ў большыя расходы, чым набыццё надзейнага абсталявання. Магазін мае багаты асартымент праверанай і надзейнай прадукцыі беларускіх заводаў, такой, як латунныя краны.

Ад многіх стаўбчан даводзілася чуць, што ў гэтым прыватным магазіне яны любяць рабіць пакупкі. Тут не паскупяцца зрабіць скідку пастаянным пакупнікам. Абслугоўванне ветлівае, культурнае. З прадаўцом Алесяй Кірычук заўсёды прыемна сустрэцца. Акрамя газавага і сантэхнічнага абсталявання ў магазіне можна набыць па невысокіх (у адносінах да такога ж тавару ў іншых крамах) цэнах сродкі гігіены, бытавую хімію – мыйныя сродкі, шампуні. Заўсёды шырокі выбар поліэтыленавых пакетаў для розных патрэб, і таксама па такіх цэнах, што з магазіна пакупнікі без набыткаў не выходзяць. Прысутнічаюць сезонныя тавары: закатачныя накрыўкі, вугаль для мангалаў. Прылаўкі прапануюць канцылярскія тавары, што актуальна напярэдадні новага навучальнага года. Пасля нядаўна праведзенага рамонту памяшкання адкрыты новы аддзел па продажу мастацкіх сувеніраў – гліняных і плеценых мастацкіх работ народных умельцаў. Гэтая прадукцыя запатрабаваная ў тых, хто адпраўляецца за мяжу. Гліняным посудам многія карыстаюцца і дома.

У адносінах да гаспадара магазіна Паўла Халапука, які мае планы па развіцці прыватнай крамы і паспяхова іх рэалізуе, хочацца адзначыць, што свой аўтарытэт ён мацуе не толькі сур’ёзнымі, прафесійнымі, адказнымі адносінамі да ўласнай справы, але і асабістым жыццём. На днях ён займеў статус бацькі шматдзетнай сям’і – нарадзіўся трэці сын. Гэта ўсё мацуе карані на роднай зямлі. 

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *