Экалогія душы

Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Год за годам пашыраецца геаграфія ўдзелу, знаходзяцца новыя тэмы для творчасці ў выхаванцаў нашай студыі. Наступнай прыступкай для праяўлення майстэрства стаў для іх XVIII адкрыты Міжнародны форум  «Экалогія душы – 2016», які прайшоў у Калінінградзе. За гады існавання ў арт-фэсце прынялі ўдзел каля двух мільёнаў работ юных мастакоў планеты. Не застаўся  без увагі  прэстыжны конкурс і ў нашай «маляванцы». Кранула сама назва і мэта, да якой імкнуцца арганізатары, – прыцягнуць увагу людей да экалагічных праблем, прымусіць задумацца пра будучыню нашай вялікай планеты. Вось аб гэтым разважалі мы на занятках. Работы дзяцей атрымаліся філасофскія і шчырыя: адчувалася, што студыйцы пранікліся існуючымі проблемамі як у экалогіі, так і ў духоўнасці. У работах яны паказалі ўнікальную гісторыю сваёй малой Радзімы, расказалі аб традыцыях роднага краю, яго людзях, існуючых легендах і святах.

Конкурс праводзіўся ў два этапы. З дванаццаці прадстаўленых работ у другі тур прайшло дзевяць. І вось нядаўна народная студыя «Раніца» атрымала бандэроль з высокімі ўзнагародамі. За арыгінальны светапогляд, тонкую і трапяткую перадачу створаных вобразаў абсалютным пераможцам, лаўрэатам І ступені, стаў Мацвей Кулакоўскі. Дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі «Графіка» атрымала работа шасцігадовага Кірыла Амарава. А вось  дыпломам ІІІ ступені за дыптых пра  Шашкі  ўзнагароджаны яшчэ адзін першакласнік – Алег Радзіон. Міжнароднымі дыпломамі адзначаны таксама Аляксандр Халюта і Раман Калошыч. Ад душы віншуем пераможцаў!  Дарэчы, Мацвей Кулакоўскі,удзельнік і неаднаразовы  лаўрэат розных конкурсаў, сёлета стаў студэнтам БДУ. Жадаем яму высокіх дасягненняў у прэстыжнай установе. А астатніх пераможцаў разам з іншымі навучэнцамі чакаем 1 верасня прадоўжыць  падарожжа ў свет мастацтва. На нашай планеце столькі цудоўных з’яў, якія натхняюць на стварэнне яркіх і незвычайных малюнкаў.

Святлана КАЛКОЎСКАЯ, кіраўнік народнай студыі «Раніца» Шашкоўскай школы мастацтваў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *