Звыш нарматыву

Медыцына Нумары

1408.krov-Ужо не першы год у нашым раёне перавыконваецца паказчык забяспечанасці аптэкамі. Пры нарматыве абслугоўвання адной аптэкай васьмі тысяч жыхароў, у нашым раёне адна аптэка абслугоўвае 3675 жыхароў.

На Стаўбцоўшчыне працуюць 11 аптэк, у іх ліку Рубяжэвіцкая фітааптэка і тры – недзяржаўнай формы ўласнасці.

Звяртае на сябе ўвагу і факт перавыканання нарматыву па забяспечанасці брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі. Адна брыгада аказвае дапамогу 10107 жыхарам раёна пры нарматыве 12 000.

Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў аховы здароўя на аднаго жыхара нашага раёна за мінулы год склаў адзін мільён пяцьсот дзевяноста тысяч рублёў.

Наогул жа, выкананне сацыяльных стандартаў дзяржаўных гарантый – гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, якія ўдасканальваюцца з году ў год. 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *