Пара ўраджайная

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай-2016

17f-17-08У любую земляробчую  пару вопытнаму механізатару ААТ «Агранёманскі» Казіміру Дамброўскаму шмат работы. Лепшы араты таварыства рыхтуе палеткавыя плошчы пад новы ўраджай.                              

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

 

ВЫЗНАЧЫЛІСЯ ДЗЕСЯЦЬ ЭКІПАЖАЎ

Уборачная кампанія выйшла на фінішную прамую. Пераважная большасць гаспадарак паспяхова завяршыла жніво. Дзесяць экіпажаў камбайнаў, сярод якіх шэсць з ААТ «Агранёманскі», намалацілі больш як па тысячы тон збожжа.  Кагорту тысячнікаў папоўнілі Міхаіл Таяноўскі і Юрый Сідорык, Аляксандр Фалюк і  Уладзімір Астахновіч, Аляксей Пальчык і Анатолій Казлоўскі і  маладзёжны экіпаж у складзе Віктара Семянько і Артура Кожыча. А таксама сямейны экіпаж Генадзяў Янскіх з ААТ «Радзіма Якуба Коласа». 

Сярод маладых вадзіцеляў перавёз тысячу тон збожжа і Валянцін Гацура з ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», які летась стаў пераможцам абласнога спаборніцтва.

 

СЕЮЦЬ АЗІМЫ  РАПС

У ліку першых справіліся з уборкай хлеба працаўнікі ААТ «Жацерава», якія па атрыманай ураджайнасці займаюць чацвёртае месца ў раёне. З кожнага гектара намалочана па 36,1 цэнтнера збожжа, а ўсяго сабрана звыш 3,5 тысячы тон. Гэтымі днямі абмалочваюцца прысядзібныя ўчасткі вяскоўцаў. Дбаюць жацераўцы і пра будучы ўраджай. Актыўна вядзецца  ворыва глебы, на гэтай аперацыі заняты галоўны араты таварыства Уладзімір Ермакоў. У гаспадарцы павялічана пасяўная плошча пад азімым рапсам, сёлета гэтая тэхнічная культура размесціцца на 200 гектарах, палова з якіх ужо засеяна. Дапамогу ў гэтай справе аказвае ТАА «Агродело».

 

У ДАПАМОГУ ХЛЕБАРОБАМ

Адзінаццаць адзінак грузавой тэхнікі адправіў аўтапарк № 17 у дапамогу хлебаробам падчас уборкі збожжавых.

Чатыры машыны адвозяць збожжа ў ААТ «Агранёманскі», адна – у ААТ «Жацерава» і шэсць працуюць на хлебапрыёмным прадпрыемстве.

Многія гады ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі вопытныя вадзіцелі аўтапарка Вацлаў Камейша і Іван Шалькевіч. І маладыя вадзіцелі паказваюць узор добрасумленнай адказнай працы. Задаволена кіраўніцтва работай Аляксандра Букаты, Уладзіміра Жашкевіча, Аляксандра Санько. Падчас уборкі хлеба новага ўраджаю ўсім даводзіцца быць гатовымі да таго, што рабочы дзень не абмяжоўваецца ўстаноўленым графікам, ахвяраваць сваім часам і працаваць з напружаннем сіл.

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 93 працэнтах плошчаў.

Намалочана 61759,1 тоны збожжа. Ураджайнасць складае 30,6 цэнтнера з гектара.

Салома ўбрана з плошчы 8567 гектараў – пятая частка ад зжатай збажыны.

Пад сяўбу азімага рапсу падрыхтавана амаль палова пасяўных плошчаў. На 987 гектарах гэтая культура пасеяна, што складае 28,5 працэнта да плана.

Азімая свірэпіца пасеяна на 187 гектарах – 22 працэнты да запланаванага.

У ААТ «Рочавічы» малоцяць ільнасемя і паднімаюць ільнатрасту.

Люцэрна сёлета пасеяна на 1574 гектарах.

Пад сяўбу азімых унесена 50 987 тон арганічных угнаенняў, што складае 29 працэнтаў ад вывезенага.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *