Для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах зарэгістраваны 521 кандыдат

Нумары

image_pdfimage_print

Для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання зарэгістраваны 521 кандыдат. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты, 93 прэтэндэнтам адмоўлена, 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў выбарах», – сказала кіраўнік ЦВК. У цэлым яна пазітыўна ацэньвае колькасць канчатковых прэтэндэнтаў на месца ў парламенце, паколькі працэнт адмовы ў рэгістрацыі невысокі. «Працэнтныя адносіны адмоў – 14,8 працэнта, што на 10 працэнтаў менш, чым чатыры гады таму. Для параўнання: на папярэдніх парламенцкіх выбарах было зарэгістравана 363 кандыдаты, адмоў было 122, або 24,7 працэнта», – адзначыла Лідзія Ярмошына.

Усяго ў гэтым годзе кандыдатамі ў дэпутаты было вылучана 630 чалавек, што на 130 больш, чым на выбарах у 2012 годзе. Пры гэтым у выбаркамы паступіла 765 камплектаў дакументаў, што сведчыць аб розных спосабах вылучэння.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня, кандыдаты будуць змагацца за 110 месцаў у парламенце.

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў 28 чалавек з’яўляюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі дзеючага склікання. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.

Усяго рэгістрацыю прайшоў 521 кандыдат з 630 тых, хто падаў дакументы ў акруговыя камісіі. У рэгістрацыі адмоўлена 93 кандыдатам, яшчэ 16 адклікалі заявы аб згодзе балаціравацца.

Зарэгістраваных кандыдатаў вылучылі: грамадзяне шляхам збору подпісаў – 199 (38,2 працэнта), працоўныя калектывы – 125 (24 працэнты), палітычныя партыі – 331 (63,5 працэнта). Сярод партыйцаў найбольшая колькасць зарэгістравана ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі – 77 чалавек (14,8 працэнта), ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі – 57 (10,9 працэнта) і ад Партыі БНФ – 49 (9,4 працэнта).

Сярод прэтэндэнтаў на парламенцкую пасаду 129 жанчын (24,8 працэнта), грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў – 52 (10 працэнтаў), з’яўляюцца дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў – 43 (8,3 працэнта).

Што тычыцца сфер дзейнасці, тут можна вылучыць наступныя катэгорыі: адукацыя, культура, навука, ахова здароўя – 95 чалавек (18,2 працэнта); гандаль, бытавое абслугоўванне насельніцтва – 24 (4,6 працэнта), дзяржаўныя органы – 51 (9,8 працэнта); праваахоўныя органы і ваенная служба – 8 (1,5 працэнта), прадпрымальнікі – 35 (6,7 працэнта); прамысловасць, транспарт, будаўніцтва – 90 (17,3 працэнта); сельская гаспадарка – 9 (1,7 працэнта). Іншыя сферы дзейнасці прадстаўляюць 137 кандыдатаў (26,3 працэнта), непрацуючых – 30 чалавек (5,8 працэнта), пенсіянераў – 42 (8,1 працэнта).

Старшыня ЦВК таксама мяркуе, што Палата прадстаўнікоў па выніках выбараў крыху «памаладзее». Напрыклад, у ходзе цяперашняй кампаніі зарэгістраваны 52 кандыдаты ва ўзросце да 30 гадоў. «Гэта людзі актыўнага ўзросту, якія яшчэ могуць і ў парламенце папрацаваць, і пасля парламента

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *