Падвяла перапланіроўка

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

Вынікі планавых праверак аб’ектаў раёна сведчаць аб тым, што далёка не ўсюды дбаюць пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі.

Да прыкладу, на ПГУП «Триотив» аўтаматычная сістэма пажарнай сігналізацыі спраўная, зроблены неабходны вывад сігнала, аднак эксплуатуецца з парушэннямі цеплагенерыруючы апарат, а на гарышчы дапускаецца складзіраванне гаручых матэрыялаў і гатовай прадукцыі.

З парушэннямі (на адлегласці, меншай за 50 м ад будынкаў) ажыццяўляецца складзіраванне грубых кармоў на МТФ «Лубень» (ААТ «Дзераўное»). Выяўлена, што ў будынках МТФ адсутнічае нарматыўная колькасць пярвічных сродкаў пажаратушэння, а на тэрыторыі асобных аб’ектаў дапускаецца курэнне па-за месцамі, адведзенымі для гэтага.

Нездавальняючая работа па  выкананні заканадаўства аб пажарнай бяспецы адзначана пры праверцы райспажыўтаварыства. Відавочна, што адсутнічае кантроль з боку адказных службовых асоб за спраўным станам аўтаматычных сістэм пажарнай сігналізацыі, на аб’ектах дапускаюцца самавольныя перапланіроўкі са змяненнем функцыянальнага прызначэння памяшканняў, пры гэтым не выконваюцца патрабаванні адносна бяспечнай эвакуацыі. Па-ранейшаму на аб’ектах маюць месца парушэнні, звязаныя з эксплуатацыяй электраабсталявання: прымяненне часовых электрасетак, эксплуатацыя пафарбаваных электраправодак, што можа паслужыць прычынай узнікнення пажару.

Кіраўнікі, службовыя асобы названых аб’ектаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ,інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *