Пракуратурай Мінскай вобласці санкцыянаваны арышт 30-гадовай жыхаркі горада Салігорска.
Маладая жанчына, якая не працуе, падазраваецца ў незаконным з мэтай збыту набыцці, захоўванні і перавозцы наркатычных сродкаў, учыненым групай асоб.
Салігарчанка і яе 38-гадовы памагаты былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў адным з дамоў у Салігорску, дзе захоўвалі набытае раней у Мінску і прывезенае да месца свайго жыхарства рэчыва расліннага паходжання агульнай масай каля 10 кг, якое ўяўляе сабой сумесь насення маку і небяспечнага наркатычнага сродку – макавай саломкі.
Упраўленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінаблвыканкама ў адносінах да салігарчан узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час УН і ПТН КМ УУС Мінаблвыканкама праводзяць па крымінальнай справе следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя, у тым ліку, на ўстанаўленне іншых эпізодаў злачыннай дзейнасці падазроных.
Ларыса Пархімовіч, старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці