Адкрыты дыялог маладых

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

Напрыканцы ліпеня ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, ля Кургана Дружбы, дваццаць пяты раз сабраў дэлегацыі трох краін міжнародны маладзёжны лагер «Бе-La-Русь». Гэта паўтысячы ініцыятыўных, спартыўных і творчых прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый, ВНУ, прадпрыемстваў, аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах Беларусі, Расіі і Латвіі, а таксама ветэраны маладзёжнага руху і ганаровыя госці. Сярод сямі прадстаўнікоў ад Мінскай вобласці на мерапрыемства была запрошана і першы сакратар Стаўбцоўскага райкама ГА БРСМ Анастасія Калодзінская.
– Удзел у такім грандыёзным мерапрыемстве для мяне – сапраўдны падарунак лёсу, – сказала Анастасія. – Усё было так выдатна арганізавана, столькі атрымала станоўчых уражанняў. Гэта сапраўдны фестываль сяброўства, творчасці і спартыўнага запалу. Культурная праграма была вельмі насычаная і цікавая, з мноствам сюрпрызаў. Адзін з іх – выступленне «залатога» саставу легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».  Упершыню ў рамках міжнароднага маладзёжнага лагера адбыўся «Адкрыты дыялог». Гэта магчымасць прамых зносін усіх слаёў грамадства з кіраўнікамі органаў улады, палітыкамі, бізнесменамі. Мерапрыемствы ў такім фармаце пройдуць і ў нашым раёне.
Варта дадаць, што для беларускай моладзі такая тэма актуальная тым, што наша дзяржава робіць стаўку на моладзь  і чакае аддачы ад яе ў розных сферах дзейнасці. Гэта падкрэслівалася на V Усебеларускім народным сходзе. Моладзь нашага раёна, як і ўсёй краіны, прымае актыўны удзел у розных палітычных мерапрыемствах. І ў парламенцкіх выбарах, якія пройдуць 11 верасня, таксама – члены БРСМ уключаны ў склад участковых камісій і назіральнікаў.
Пр 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *