Перад вераснем

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

ЖНІВЕНЬСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ НАСТАЎНІКАЎ

Напярэдадні першавераснёўскага свята – 27 жніўня – на базе раённага Цэнтра культуры пройдзе раённая канферэнцыя педагагічных работнікаў Стаўбцоўскага раёна па тэме: «Прафесіяналізм педагога – стратэгічны рэсурс развіцця адукацыі». Будуць падведзены вынікі мінулага навучальнага года і вызначаны прыярытэтныя задачы на 2016/2017 навучальны год.

Інтэрактыўная прэзентацыя дасягненняў сістэмы адукацыі нашага раёна будзе прадстаўлена ў рабоце тэматычных пляцовак: «Палітра творчасці», «Спартыўны алімп», «Бяспечнае дзяцінства»,»Веснік школьнага жыцця», «Праект – у дзеянне», «Першыя крокі ў педагагічную прафесію», «Новаму часу – новыя адкрыцці». Педагогі і вучні раёна прадэманструюць вопыт у інавацыйнай дзейнасці, творчыя работы і спартыўныя перамогі.

На свята збяруцца кіраўнікі ўстаноў адукацыі, спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму, лідары прафсаюзнага руху, ветэраны педагагічнай працы, прадстаўнікі райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі.

 

У ЛІКУ ЛЕПШЫХ ШКОЛ РЭСПУБЛІКІ

Тры навучальныя ўстановы нашага раёна па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ўвайшлі ў ТОП-50 школ рэспублікі.

Выпускнікі сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы атрымалі высокія балы па беларускай мове, біялогіі, грамадазнаўстве і фізіцы. Дзераўнянская сярэдняя школа залічана ў лік ТОП-50 школ рэспублікі па высокіх выніках здачы яе выпускнікамі ўступнага экзамену па беларускай мове, стаўбцоўская гімназія № 1 – па фізіцы.

У гэтых навучальных установах штогод высокі працэнт паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы нашай краіны.

 

РЭЙТЫНГ АБІТУРЫЕНТАЎ

  24 выпускнікі ўстаноў адукацыі нашага раёна здалі ўступныя экзамены па розных прадметах на 90 і вышэй балаў. У гэтым ліку  16 выпускнікоў СШ № 3, чатыры – Дзераўнянскай СШ (вучні настаўніцы беларускай мовы Г. І. Філіповіч), два – гімназіі № 1, па адным – СШ № 2 і Навасвержанскай СШ.

Найбольш такіх высокіх балаў было ў нашых абітурыентаў пры здачы рускай мовы (8) і беларускай мовы (7). Высокі рэйтынг мае выпускніца СШ № 3 Валерыя Сінянкова, якая здала на 94 балы ўступны экзамен па біялогіі і на 92 балы – тэсціраванне па рускай мове. Выпускнік гэтай жа школы Аляксандр Валай мае 98 балаў па фізіцы і 91 бал – па матэматыцы. Выпускніца Дзераўнянскай СШ Вікторыя Шуцько атрымала 96 балаў па беларускай мове. 95-цю баламі ацэнены веды па беларускай мове выпускніка СШ № 2 Глеба Гундзіловіча і выпускніка СШ № 3 Кірыла Клімко – па грамадазнаўстве.

Гэтыя і іншыя абітурыенты, хто атрымаў высокія балы на цэнтралізаваным тэсціраванні, сталі студэнтамі прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў краіны.

 

НА ЗАНЯТКІ – З САКСАФОНАМ

Да новага навучальнага года рыхтуюцца і пяць дзіцячых школ мастацтваў раёна – Стаўбцоўская, Шашкоўская, Дзераўнянская, Старасвержанская, Наваколасаўская. У мінулым годзе ў іх сценах атрымлівалі музычную і іншую мастацкую адукацыю 1179 дзяцей раёна.

Усе гэтыя школы маюць філіялы ў сельскай мясцовасці, іх 13. Больш за 300 дзяцей могуць наведваць заняткі эстэтычнага накірунку ў Засуллі, Мікалаеўшчыне, Любкаўшчыне, Заямным, Вялікім Двары, Горках, Налібаках, Цеснавой, Залужжы, Новым Свержані, Вішняўцы, Рубяжэвічах, Аталезі.

З вучнямі працуюць педагогі са спецыяльнай адукацыяй, заняткі праходзяць на высокім узроўні, што дае магчымасць вучням асвоіць музычную і іншую адукацыю эстэтычнага накірунку і атрымаць дакумент аб заканчэнні школы мастацтваў. Для многіх выпускнікоў такія заняткі вызначаюць выбар прафесіі. У гэтых навучальных установах дадатковай адукацыі вялікі працэнт складаюць педагогі, якія ў свой час закончылі школы мастацтваў нашага раёна.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *