На хлебнай ніве Стаўбцоўшчыны

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай-2016

image_pdfimage_print

ПРАФЕСІЯНАЛ ВЫШЭЙШАГА КЛАСА

Адзінаццатым па ліку экіпажам камбайнераў, які намалаціў 1048,8 тоны, стаў дуэт Генадзія Цвіркі і Валянціна Гайдукевіча з ААТ «Агранёманскі». Як і летась, дасягнулі яны такога высокага выніку працуючы на камбайне «Ліда-1300». Такіх машын, як у іх (яе яны шчыра даглядаюць), у раёне засталіся лічаныя адзінкі. І камбайн не падвёў, адпрацаваў сезон без паломак. Варта адзначыць, што Генадзій Адамавіч удзельнічаў сёлета ў сваёй пяцьдзясят першай уборачнай кампаніі. Ён адзіны ў рэспубліцы чалавек, які столькі гадоў запар садзіцца за штурвал камбайна. Высокаму прафесіяналізму і майстэрству гэтага чалавека можа па-добраму пазайздросціць кожны ўдзельнік жніва. Дастойны пахвалы і памочнік камбайнера. Валянцін Гайдукевіч працуе разам са сваім «капітанам» на працягу сямнаццаці гадоў. Дабіваецца экіпаж перамог сваёй дбайнай працай і вялікім жаданнем перасягнуць запаветную мяжу – тысячны намалот.

Летась у гонар праслаўленага камбайнера райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўленнем райсельгасхарча быў заснаваны пераходны прыз. Нагадаем, што Генадзій Адамавіч працуе ў таварыстве брыгадзірам вытворчага ўчастка і ўбірае хлеб, які сам песціць ад пасяўной да ўборачнай. За шматгадовую і плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі Генадзій Цвірка ўдастоены ў мінулым годзе дзяржаўнай урадавай узнагароды.

Варта дадаць, што адначасова намалаціў звыш тысячы тон збожжа і яго цёзка па прозвішчы – Валерый Цвірка з ААТ «Радзіма Якуба Коласа», які працаваў у пары з Аляксандрам Хвіцько. Такім чынам, у раёне сёлета тысячнікамі сталі дванаццаць экіпажаў камбайнераў.

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА (інфармацыя на 18 жніўня)

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны на 95,7 працэнта пасяўных плошчаў. Поўнасцю завяршылі жніво шэсць гаспадарак. Самая высокая ўраджайнасць па-ранейшаму ў ААТ «Вялікі Двор», на другім і трэцім месцах – ААТ «Агранёманскі» і «Радзіма Якуба Коласа».

Намалочана па раёне 63613,5 тоны збожжа. Самы высокі валавы збор у ААТ «Агранёманскі» – 10008,2 тоны.

Салома ўбрана амаль з паловы зжатых плошчаў, хутчэй выконваецца гэтая работа ў ААТ «Вялікі Двор», «Радзіма Якуба Коласа» і «Рубяжэвічы».

Пад азімую сяўбу ўзарана 6597 гектараў – 38,3 працэнта. У лідарах ААТ «Жацерава» і «Вялікі Двор».

Азімы рапс пасеяны на 2228 гектарах, што складае 64,4 працэнта да задання. Першыя справіліся з гэтай работай ААТ «Каганец» і «Рочавічы» – у кожным таварыстве пад гэтай культурай занята па 200 гектараў.

Пасеяна азімая свірэпіца ў ААТ «Вішнявецкі-агра», блізкія да завяршэння сяўбы працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

Гліфасаты ўнесены ў глебу на 3858 гектарах – 32 працэнты да плана. На большых плошчах  – у ААТ  «Жацерава» і «Шашкі».

Пад азімую сяўбу вывезена 182 501 тона арганікі, унесена ў глебу 51 608 тон – 28 працэнтаў ад вывезенага.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *