На схіле лета

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

19-08-20z

Стаўбчане, безумоўна, заўважылі рух землярыйна-будаўнічай тэхнікі ў парку «Дружба народаў» у райцэнтры. Тут у хуткім часе будзе ўстаноўлена гульнявая канструкцыя для дзяцей.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

КАРАЛЕЎСКАЯ АСАМБЛЕЯ СУЛА

Сядзіба «Панскі маёнтак Сула», размешчаная на тэрыторыі нашага раёна, у Літвенскім сельсавеце, цяпер мае статус першага ў Беларусі парка гісторыі і носіць назву «Каралеўская асамблея Сула».

Турыстам прапануецца адпачынак на прыродзе ў сядзібна-паркавым комплексе былога дваранскага памесця з этнічнай кухняй, рыбалкай, саунай, а таксама прагулка вярхом на кані ці на фаэтоне, паветраныя экскурсіі і аглядавыя палёты на верталёце, арэнда лодак, катамаранаў, квадрацыклаў.

Аграсядзіба захоўвае музейныя экспанаты паноў Ленскіх, якім і належаў некалі гэты маёнтак, адрэстаўрыраваны старадаўні парк  экзатычных раслін.  Усё гэта дапамагае акунуцца ў атмасферу даўніны, здзейсніць падарожжа па стагоддзях.

 

У АДЗІНЫ КОМПЛЕКС

Згодна з праграмай аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі раёна з 1 студзеня 2017 года плануецца  стварыць фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у аграгарадку Дзераўная.

У гэты цэнтр будуць аб’яднаны дзве ўстановы – фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай» і фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Меліяратар».

Такая рэарганізацыя дазволіць павысіць якасць і пашырыць спектр фізкультурна-аздараўленчых паслуг як для дарослых, так і для дзяцей і падлеткаў.

 

УМЕЛЫЯ РУКІ ПАТРЭБНЫ

Стаўбцоўскі ўчастак Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва» ў ліку арганізацый раёна, якія прымаюць удзел ва ўборцы ўраджаю збожжавых.

Арганізацыя камандзіравала на гэты адказны сельскагаспадарчы перыяд у аграпрамысловыя таварыствы сваіх працаўнікоў.

На адвозцы збожжа ў ААТ «Налібакі Агра» ўдарна працуюць Станіслаў Каратыш і Уладзімір Атцэцкі. Уладзімір Красоўскі на трактары МТЗ-892 заняты на ўборцы саломы ў ААТ «Вішнявецкі-агра».

Такая дапамога вопытных вадзіцеляў з удзячнасцю прынята ў сельскагаспадарчых таварыствах, дзе рабочыя рукі падчас жніва ніколі не бываюць лішнімі.

 

З ХЛЕБНАЙ МАШЫНЫ – НА КАМБАЙН

Віктар Дзямянка не першы сезон падчас уборкі збожжавых мяняе руль свайго хлебнага фургона на штурвал камбайна.

І ў гэтым годзе ён працуе камбайнерам у ААТ «Дзераўное». А на яго машыне ў гэты час хлеб развозіць Аляксандр Макась.

Наогул транспартны аддзел райспажыўтаварыства адпраўляе ў рэйсы 45 адзінак тэхнікі. У ліку іх – восем аўталавак, якія ў летні час працуюць у напружаным рабочым рэжыме, абслугоўваючы не толькі населеныя пункты па сваім графіку, але і дачныя кааператывы. Вопытныя вадзіцелі знаходзяць час, каб дапамагчы падчас уборкі ўраджаю.

 

КАБАЧКОВАЯ ІКРА –ПА-СТАЎБЦОЎСКУ

Вытворчая лінія Стаўбцоўскага філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната ў гэтыя дні настроена на выпуск кабачковай ікры. Запланавана нарыхтаваць 300 тон сыравіны са свайго саду ў Сіняве і закупіць у фермерскіх гаспадарках краіны і на сельскагаспадарчым прадпрыемстве ў Клецкім раёне.

Як расказвае вядучы інжынер па матэрыяльна-технічным забеспячэнні Аксана Мудрагелава, кабачковая ікра выпускаецца па адметным эксклюзіўным рэцэпце, расфасоўваецца ў шкляныя слоікі ёмістасцю 450 грамаў. Яе аблюбавалі расіяне – кожны год кабачковая ікра экспартуецца ў Расійскую Федэрацыю. Ёсць салідны заказ і сёлета. Прадукт перапрацоўчага прадпрыемства можна паспрабаваць і нам – кабачковая ікра будзе пастаўлена на рэалізацыю ў беларускія магазіны, у тым ліку і нашага раёна.

Адначасова ідзе засолка агуркоў. Іх будзе нарыхтавана 40 тон. У далейшым яны будуць прадавацца бочкамі для прадпрыемстваў і ў вакуумнай упакоўцы ў розніцу.

Прадпрыемства рыхтуецца да важнага нарыхтоўчага сезона – закупку яблыкаў. У гэтым годзе на іх багаты ўраджай. Вытворчая праграма разлічана на нарыхтоўку паўтара-дзвюх тысяч тон яблыкаў новага ўраджаю. Яны будуць закупляцца ў насельніцтва, сельскагаспадарчых кааператываў, фермерскіх гаспадарак. На прамысловую перапрацоўку яблыкі дастаўляе нарыхтоўчы аддзел райспажыўтаварыства. Ёсць вопыт супрацоўніцтва з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – прымаюцца яблыкі са школьных садоў. Вырашчаныя ў сваім садзе яблыкі ў мінулыя гады збывала цэнтральная раённая бальніца. Прынятая сыравіна следам перапрацоўвацца ў асептычную ўпакоўку для далейшай  вытворчасці на працягу года нектараў і павідла.

 

БЕЛАРУСКІЯ ЧАРНІЦЫ – У РУМЫНІЮ

Нарыхтоўчы аддзел райспажыўтаварыства вызначыўся, куды прадаць экспартны тавар – чарніцы.

Жадаючых купіць гэтыя каштоўныя дзікарослыя ягады было багата і з краін Балтыі, і з Польшчы, і з Расійскай Федэрацыі.

20 тон чарніц адгружана ў Румынію, ягады рэалізаваны па найбольш выгаднай цане. Захаваць якасць прадукту дапамагае сучасная камера шокавай замарозкі з праграмным кіраваннем. Нарыхтоўчы аддзел кожны год атрымлівае валютную выручку ад продажу чарніц.

 

РЫТМ ВЫЗНАЧАЕ НАДВОР’Е

Торфабрыкетны завод «Нёман» азадачаны выканаць планавыя заданні па здабычы торфу.

Кожны год праграму сезона рэгулюе надвор’е – падчас дажджоў даводзіцца спыняць нарыхтоўчыя работы надоўга.

Так здарылася і ў гэтым годзе: ліпень выпаў з рабочага графіка. Цяпер працаўнікі імкнуцца навярстаць упушчанае, торф дасушваюць механічнымі варушылкамі. Як мяркуе дырэктар прадпрыемства Міхаіл Камейша, калектыву ўдасца справіцца з пастаўленай задачай. Здабыта ўжо 26 тысяч тон торфу, да поўнага аб’ёму нарыхтовак застаецца даставіць яшчэ 9 тысяч тон.

Прадпрыемства ў гэтым вытворчым годзе працуе з плюсам адносна папярэдняга сезона па вытворчасці торфабрыкетаў і рэалізацыі паліва. Усё ж застаецца праблемай нясвоечасовае выкананне планавых заданняў па закупе торфабрыкетаў філіяламі Мінаблпаліва Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Уздзенскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Капыльскага і Клецкага раёнаў. Актыўная адгрузка, як паказвае практыка, пачынаецца восенню.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *