Падарункі для школьнікаў

Адукацыя Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

У ШКОЛУ – З ДОБРЫМ СЭРЦАМ

З 1 жніўня па 15 верасня райкам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць штогадовую традыцыйную дабрачынную акцыю з удзелам валанцёраў пад назвай: «У школу – з добрым сэрцам!». Мэта акцыі – аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі сем’ям, якія маюць цяжкасці з падрыхтоўкай дзяцей да навучальнага года. У РК ГА БРСМ, па адрасе: вуліца Сацыялістычная, 28, кабінет нумар 4, арганізаваны пункт збору пісьмовых і спартыўных прылад, вучэбных дапаможнікаў, школьнага адзення,  рукзакоў, абутку. Сабраныя рэчы РК ГА БРСМ з дапамогай валанцёраў руху «Добрае сэрца» перадасць дзецям,  у сем’і, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Да акцыі могуць супрычыніцца ўсе жадаючыя і аказаць дапамогу няпоўным і шматдзетным сем’ям, дзецям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, дзецям-сіротам. Арганізатар акцыі – раённы камітэт грамадскага аб’яднання БРСМ – дзякуе ўсім, хто пастаянна прымае самы непасрэдны ўдзел у такіх мерапрыемствах, і спадзяецца, што і сёлета грамадзяне адгукнуцца на просьбу і падораць дабро тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

 

ПАДАРЫЦЬ ДЗЕЦЯМ РАДАСЦЬ

На тэрыторыі нашага раёна пражываюць 72 дзіцяці, якія маюць статус сірот і дзяцей, што засталіся без бацькоўскай апекі.

З мэтай дапамогі ім у падрыхтоўцы да новага навучальнага года аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў рамках абласной праводзіцца дабрачынная акцыя «Падары радасць дзецям».

Дзецям патрэбны канцылярскія прылады, школьнае і спартыўнае адзенне, партфелі, ранцы, сродкі асабістай гігіены. З іх будуць сфарміраваны падарункавыя наборы. Па гэтых пытаннях дабрачынцам можна звязацца па тэлефонах 7-83-18, 7-49-56.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *