Абагаціцца сябрамі

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

19-08-20xУ нашым раёне дзейнічае аздараўленчы лагер імя Я. М. Чайкі, у якім аздараўляюцца дзеці ва ўзросце ад шасці да чатырнаццаці гадоў. Закончылася апошняя, трэцяя змена.

 Асноўная дзейнасць гэтага аздараўленчага лагера – аздараўленне дзяцей, развіццё ў іх добрых якасцяў. Рабят прывучаюць да здаровага ладу жыцця, на гэта накіравана праграма выхаваўчых мерапрыемстваў, падчас якіх дзеці могуць спаўна прадэманстраваць свае таленты, выхаваць у сабе лідарскія якасці.

 Гэтым летам у лагеры было тры змены. Першая змена ў летніку праходзіла па тэматыцы прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання патрыятызму. Другая змена насіла назву «На крылах даўніны» і дапамагла дзецям усвядоміць, якi важны і неацэнны для іх родны край – Стаўбцоўшчына. А трэцяя, апошняя змена, насіла назву «Я – лідар», якая гаворыць сама за сябе.

 Пагутарыўшы з дзецьмі, я магу з упэўненасцю сказаць, што час, праведзены ў лагеры, пакінуў у іх сэрцах прыемныя ўражанні. Дзецям вельмі падабалiся гульні, спаборніцтвы, канцэрты. Хтосьці атрымліваў асалоду ад свежага паветра i цудоўнай прыроды, многія знайшлі ў лагеры добрых сяброў.

Дзеці з любоўю ставiлiся да выхавацеляў, якія дарылi ім любоў, даравалi памылкі і свавольствы.

Наталля Туміловіч, псіхолаг у лагеры, выказала свае ўражанні:

– Там проста цудоўна! Дзеці выдатныя! Я правяла з імі шмат часу. Радавалася, калі прыдумвала новыя гульні або мерапрыемствы для хлопчыкаў і дзяўчынак. Увесь наш персанал з задавальненнем удзельнічаў у канцэртах. Адпачынак у лагеры дазволіў дзецям не толькі аздаравіцца, але і садзейнічаў іх інтэлектуальнаму развіццю.

Вучняў чакаюць школьныя парты. Аднак у памяці дзяцей яшчэ доўга будуць жыць добрыя і светлыя ўспаміны аб часе, праведзеным у аздараўленчым лагеры імя Я. М. Чайкі.

Кацярына ІГНАТОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *