Аб здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Згодна з Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18 лютага 2016 года № 150 «Аб зборы, нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў у Мінскай вобласці» нашаму раёну даведзена заданне на 2016 год – нарыхтаваць 2219,6 тоны другасных матэрыяльных рэсурсаў (адходы паперы і кардону, шкла, электроннага і электрычнага абсталявання, зношаныя шыны, палімерныя адходы, адпрацаванае масла). Рашэннем Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 09.03.2016 № 261 размеркаваны даведзеныя планавыя аб’ёмы па зборы (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў у 2016 годзе паміж арганізацыямі раёна. За І квартал усе арганізацыі раёна павінны былі нарыхтаваць не менш за 20% ад даведзенага гадавога задання, у ІІ квартале – 30%, у ІІІ квартале – 35 % і ў ІV квартале – 15%. Здаць другасныя рэсурсы можна перапрацоўчым арганізацыям: адходы паперы і кардону, шкла, палімерныя адходы, зношаныя шыны – РУП «Стаўбцоўскае АКС», Стаўбцоўскае раённае спажывецкае таварыства; адходы электрычнага і электроннага абсталявання – РУП «Стаўбцоўскае АКС»; адпрацаванае масла – ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

На апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама быў зроблены аналіз работы ўстаноў, арганізацый па здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў па стане на 15 жніўня 2016 года.

Дзве арганізацыі раёна вельмі адказна падышлі да справы і з даведзеным заданнем ужо справіліся. Гэта фінансавы аддзел райвыканкама і ТАК «Высокі бераг». Больш за 90% даведзенага гадавога задання выканалі раённы вузел паштовай сувязі Мінскага філіяла РУППС «Белпошта», дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Прамень» і праграмы радыёвяшчання «Радыё Стоўбцы», ДУ «Стаўбцоўская раённая ветэрынарная станцыя», ДУ «Стаўбцоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», ААТ «Стаўбцоўская ПМК» і восем сельвыканкамаў.

На жаль, ёсць арганізацыі, якія не ўдзяляюць належнай увагі гэтаму пытанню, напэўна, не разумеюць яго важнасці і актуальнасці, шукаюць розныя адгаворкі, тлумачэнні, чаму не выконваецца заданне. Можна было чуць: «У нас іншая спецыфіка». Спецыфіка ў кожнай арганізацыі свая, але ўсе мы павінны думаць і клапаціцца аб сваёй зямлі, наводзіць на ёй парадак. Сам  падбяры тую ж паперку ці ПЭТ-бутэльку і дзіцяці свайму раслумач, навошта гэта патрэбна рабіць.

У раёне ёсць арганізацыі, якія ўдзяляюць недастатковую увагу пытанню збору і здачы другаснай сыравіны: ТАА «Стоўбцыгазбуд» – 3,9%; Стаўбцоўскі РАУС – 7,8%; ТАА «СЖК «Налібакі» – 7,9%; СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – 11,1%; Стаўбцоўскі РАНС – 13,2%; ААТ «Дзераўное» – 16,7%; ААТ «Рочавічы» – 16,8%; ААТ «Вішнявецкі-агра» – 17,7%; Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат – 18,4%; філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» Стаўбцоўскае МРА – 21,2%; ААТ «Вялікі Двор» – 22%; РУП «Навасвержанскі лесазавод» – 22,3%; ААТ «Радзіма Дзяржынскага» – 23,2%; ДБУП «ПМК-233» – 27%; ЦБУ № 624 філіяла № 500 – Мінскае ўпраўленне ААТ «ААБ Беларусбанк» – 31,3%; ААТ «Агранёманскі» – 34,3%; КУП «Стаўбцоўскае РБУ» – 36,1%; установы культуры – 36,6%; ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – 38,7%; ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – 39,1%.

Райвыканкамам прынята рашэнне аб прыцягненні да адказнасці асоб, адказных за здачу другасных матэрыяльных рэсурсаў у арганізацыях, і рэкамендавана забяспечыць выкананне даведзенага плана за 9 месяцаў.

Калі гадавое заданне на 2016 год (паўторымся) – 2219,6 тоны, то на 15 жніўня 2016 года сабрана 1328,9 тоны (59,9%). Ёсць над чым працаваць.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *