Палеткі Стаўбцоўшчыны

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай-2016

image_pdfimage_print

ВОРЫВА ВЯДЗЕЦЦА КРУГЛАСУТАЧНА

Хлеб пачынаецца з падрыхтоўкі глебы і з майстэрства земляробаў, якія выконваюць гэтую работу. Наперадзе сяўба азімых збожжавых, таму ў гаспадарках зараз дбаюць пра будучы ўраджай. А іменна, на палетках  шпаркімі тэмпамі вядзецца ворыва глебы пад азімыя культуры, якія зоймуць плошчу 12 620 гектараў. Гэта важны агратэхнічны прыём, які паляпшае структуру глебы, з’яўляецца сродкам барацьбы з пустазеллем і шкоднікамі, стварае спрыяльныя ўмовы для росту і развіцця культурных раслін. З усіх занятых на данай аперацыі ў сельскагаспадарчых таварыствах агрэгатаў, палова выкарыстоўваецца кругласутачна. Галоўнае – своечасова правесці ворыва. Самая высокая выпрацоўка ў механізатараў ААТ «Вялікі Двор». У гаспадарцы на працягу апошніх гадоў атрымліваюць лепшую ў раёне ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых. І сёлета тут працуюць з натхненнем і веданнем справы. На трактары «Беларус-1221» з плугамі ПЛН-4-45 шчыруе механізатар Уладзімір Дзянісаў, які выконвае даручаную работу якасна і заворвае штодзень каля дзесяці гектараў. Ён адзін падрыхтаваў 150-гектарную плошчу пад азімы рапс – гэтая культура пасеяна ў аптымальныя тэрміны. Намеснік дырэктара па раслінаводстве Генадзь Бязушка кажа, што на палетках была задзейнічана і тэхніка райаграсэрвіса – энерганасычаны «Беларус-3522» з абаротнымі плугамі. Парупіліся механізатар абслуговай арганізацыі Валянцін Хвалей і мясцовы Дзмітрый Гаўрык, які працаваў у начную змену. Унёс немалы ўклад у выкананне пастаўленай задачы і Анатолій Сцефаноўскі, які гэтымі днямі заняты на ўнясенні мінеральных угнаенняў.

 24j-23-08

ПРАСУЕЦЦА І ЗВОЗІЦЦА САЛОМА

Найпершы клопат земляроба цяпер – уборка саломы, якая перашкаджае якаснай апрацоўцы глебы. І справіцца з гэтай работай аграрыям раёна неабходна да першага верасня. Неблагімі тэмпамі прасуецца і звозіцца салома ў ААТ «Рубяжэвічы», дзе кожны дзень вызваляецца звыш 50 гектараў плошчы, а ўсяго яна ўбрана больш як на 1300 гектарах – гэта 76 працэнтаў да запланаванага. Заняты на прасаванні саломы тры механізатары: Анатолій Рамэйка, Аляксандр Пугач і Станіслаў Лабоцкі. У распараджэнні кожнага прэс ПРФ-180. На адвозцы шчыруюць Мечыслаў Балабушка, Аляксандр Талстой і Сяргей Стралкоўскі. Добра арганізавана работа ў ААТ «Вялікі Двор», «Радзіма Якуба Коласа», СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА (інфармацыя на 22 жніўня)

Азімы рапс пасеяны на 3220 гектарах, што складае звыш 90 працэнтаў да плана.

Услед за працаўнікамі  ААТ «Вішнявецкі-агра»справіліся з сяўбой азімай свірэпіцы механізатары ААТ «Рубяжэвічы» і «Рочавічы». Гэтую культуру вырошчваюць дзесяць гаспадарак, засеяна 36 працэнтаў плошчаў.

Пад азімыя культуры ўзарана каля васьмі тысяч гектараў глебы – 46,1 працэнта.

Засыпана больш за дзве тысячы тон кандыцыйнага насення азімых збожжавых, больш за іншых у ААТ «Жацерава» і «Агранёманскі».

Ільнасеючыя гаспадаркі выцерабілі лён, які займае плошчу 450 гектараў. Гэтымі днямі паднімаецца льнотраста ў ААТ «Рочавічы» і «Дзераўное».

Гліфасаты ўнесены на 4659 гектарах, што складае 39 працэнтаў да плана.

Фунгіцыдная апрацоўка цукровых буракоў праведзена на 2526 гектарах.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *