З якім настроем будзем галасаваць

Нумары

image_pdfimage_print

Парламенцкія выбары, якія адбудуцца ў нашай краіне 11 верасня, – важная палітычная кампанія, у якой мы прымем удзел. З якім настроем выбаршчыкі пойдуць на выбары?

24d-23-08Алена ДАЎЛЮД, педагог:

–             Кожны з нас спадзяецца, што будзе выбраны парламент, які зможа чуйна адчуваць патрэбы народа, прымаць законы для забеспячэння дастойнага жыцця грамадзян нашай краіны. Мяне, як педагога, хвалюе будучае сферы адукацыі. Па вялікім рахунку – гэта будучае нашай краіны, таму што размова ідзе аб навучанні і выхаванні маладога пакалення. Сфера адукацыі пастаянна развіваецца, кожнае прынятае рашэнне на заканадаўчым узроўні павінна быць прадуманым, узважаным, правераным практыкай. Хочацца, каб разам з іншымі дастойнымі дэпутатамі ў склад парламетра ўвайшлі і педагогі з вопытам работы ў навучальных установах. 

  

24s-23-08Аліна СВЕТЛЯКОЎСКАЯ, студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта:

–             Я ўпершыню буду ўдзельнічаць у паламенцкіх выбарах. Папярэдне азнаёмлюся з усімі кандыдатамі ў дэпутаты, вывучу іх перадвыбарныя праграмы. Таму што, выбіраючы парламент, мы выбіраем будучае. І ўсе мы – частка гэтага будучага. Я не гатова гаварыць аб палітыцы, думаю, што парламентарыі прымуць такія законы, якія патрэбна для далейшага працвітання нашай краіны. Я з радасцю спасцігаю навуку, радуюся жыццю. Лічу, што кожны з нас таксама мае абавязак перад Айчынай – развіць свае таленты, для чаго патрэбна вялікая праца, і стаць сапраўдным грамадзянінам сваё краіны.

 

24f-23-08Наталля ЛІНКОВА, стаўбчанка:

–             Для мяне палітыка ўспрымаецца дабрабытам сваёй сям’і. Таму я чакаю ад парламента новых законаў па сацыяльнай падтрымцы сем’яў, маладога пакалення. Мне хочацца верыць, што будучае маіх дзяцей будзе надзейным, абароненым. Хочацца жадаць, каб яны маглі рэалізаваць сябе ў выбранай прафесіі, каб іх праца была дастойна аплачана, каб яны маглі забяспечыць сабе годнае жыццё. Лічу, што дэпутат парламента павінен быць не кабінетным работнікам, а пастаянна знаходзіцца на сувязі з народам, інтарэсы якога ён прадстаўляе, і даносіць нашы патрэбы да парламента.

 

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ЦІ МОЖА КАНДЫДАТ ПАЗБАВІЦЦА РЭГІСТРАЦЫІ

Кандыдат у дэпутаты можа пазбавіцца рэгістрацыі за паклёп або подкуп выбаршчыкаў, паведаміла 17 жніўня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры праграмы «Актуальны мікрафон» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў ходзе вядзення кандыдатамі перадвыбарнай агітацыі бывае цяжка вызначыць такое парушэнне, як, напрыклад, распальванне сацыяльнай варожасці, настройванне адных слаёў насельніцтва супраць іншых. «Цяжка сказаць, што гэта: жорсткая крытыка або тое, што забаронена», – растлумачыла старшыня ЦВК. Таксама грубым парушэннем і падставай для адмены рэгістрацыі з’яўляюцца паклёп і абразы ў адрас іншых кандыдатаў у дэпутаты або вышэйшых службовых асоб.

Кандыдат страціць свой статус і ў выпадку подкупу выбаршчыкаў. «Адна з такіх заяў нам паступіла ўжо (мы накіравалі яе для праверкі), што нібыта на адным з пікетаў раздавалі нейкія грошы», – праінфармавала Лідзія Ярмошына.

Яна падкрэсліла, што ў Беларусі забаронена фінансаванне выбарчай кампаніі з-за мяжы, за парушэнне гэтага правіла таксама можна пазбавіцца рэгістрацыі. Для вядзення агітацыі кандыдат можа выкарыстоўваць толькі сродкі са свайго выбарчага фонду, адкрытага ў аддзяленні Беларусбанка. Яна расказала, што ў былыя часы на граніцы з Расіяй або ўжо ў Беларусі перыядычна перахоплівалі грузы перадвыбарных плакатаў і лістовак, дзе вытворцам значылася нейкая расійская друкарня. «Гэта забаронена. Усе сродкі свайго выбарчага фонду кандыдат можа траціць толькі ў Беларусі», – нагадала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. На 110 месцаў прэтэндуюць больш за 520 кандыдатаў у дэпутаты.

 

ЦВК ПРАІНФАРМАВАЛА НАГЛЯДАЛЬНІКАЎ

Група міжнародных наглядальнікаў ад МПА СНД, якія будуць задзейнічаны ў доўгатэрміновым маніторынгу выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прыбыла ў Мінск. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД.

Адбылася сустрэча са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. Наглядальнікі праінфармавалі аб працэсе фарміравання групы і планах яе работы ў перыяды доўгатэрміновага і кароткатэрміновага назірання. Лідзія Ярмошына, са свайго боку, расказала аб асаблівасцях правядзення гэтай выбарчай кампаніі. У прыватнасці, ішла размова аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты і пачатай агітацыі. Напярэдадні паездкі наглядальнікаў у Віцебскую вобласць яна рэкамендавала ўдзельнікам маніторынгу ўважліва азнаёміцца з падрыхтоўкай месцаў для вядзення перадвыбарнай агітацыі.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік падрабязна расказаў аб фарміраванні тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій, праведзеным на аснове рэйтынгавых галасаванняў з удзелам наглядальнікаў, а таксама аб змяненнях выбарчых працэдур, накіраваных на павышэнне празрыстасці і адкрытасці выбараў. У прыватнасці, наглядальнікам будзе забяспечана магчымасць атрымліваць інфармацыю аб спісачным складзе выбаршчыкаў і колькасці тых, хто прагаласаваў, прысутнічаць у акруговых камісіях пры перадачы пратаколаў з выбарчых участкаў.

Мікалай Лазавік асабліва адзначыў, што наглядальнікі змогуць убачыць увесь працэс падліку бюлетэняў участковымі выбаркамамі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *