Трыбуна педагога

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

24g-23-08З УЗНЁСЛЫМ НАСТРОЕМ

Зоя Ярмак у складзе педагогаў раёна, якіх лічаць залатым фондам у сферы адукацыі. Шмат гадоў свайго прафесіянальнага жыцця яна прысвяціла працы ва ўстанове дашкольнай адукацыі. На пасадзе загадчыцы Вішнявецкага дзіцячага сада ў гэтым годзе Зоя Мяфодзьеўна праявіла вялікія арганізатарскія здольнасці, сумела заручыцца спонсарскай падтрымкай і правяла значны аб’ём работ у дашкольнай установе. Заменены чатыры аконныя блокі, свяцільнікі, праведзены рамонт столі і падлогі, устаноўлена вентыляцыйная выцяжка ў харчблоку, заменены чатыры пасудамыйныя ванны, устаноўлена сантэхніка ў санвузлах, выкананы касметычны рамонт. Прыемна і педагагічнаму калектыву, і бацькам, і самім дзецям прыйсці ў абноўлены, памаладзелы будынак дзіцячага сада. Так што новы навучальны год у гэтай дашкольнай установе пачынаецца з узнёслага настрою.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НА ПРАВАСЛАЎНЫХ ТРАДЫЦЫЯХ

На працягу 2013-2016 гадоў наша школа клапацілася аб выхаванні  духоўна развітой асобы навучэнца праз работу абласнога педагагічнага праекта «Духоўна- маральнае выхаванне школьнікаў на праваслаўных традыцыях. Край, у якім мы жывём».

Педагагічны калектыў імкнуўся далучыць школьнікаў да хрысціянскіх  каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага народа, асаблівую ўвагу надаючы традыцыям краю, у якім мы жывём, імкнуўся дапамагчы дзіцяці сфарміраваць яго ўнутраны свет, які дазваляе аб’ектыўна ацэньваць свае ўчынкі і ў любой сітуацыі самастойна прымаць правільныя маральныя рашэнні.

Для рэалізацыі педагагічнага праекта была створана інавацыйная група, якая на працягу ўсёй дзейнасці каардэніравала работу гэтага напрамку. У яе ўвайшлі педагогі: Л. В. Вайдзілевіч, І. М. Ермаковіч, А. І. Гаранавіч, Т. І.  Кізевіч, В. П. Пяўнёва, Г. П. Галоўка. Арганізацыя цэласнага працэсу духоўна-маральнага выхавання ажыццяўляецца непасрэдна дырэктарам школы Нінай Аляшкевіч.

Духоўна-маральнае выхаванне школьнікаў плануецца па паралелях: 1-4 класы – «Я і свет»; 5-8 класы – «Калі я стану дарослым»; 9-11 класы – «Чалавек у свеце сямейных адносін». У школе дзейнічае факультатыў для малодшых школьнікаў «Асновы праваслаўнай культуры» пад кіраўніцтвам Ірыны Ермаковіч, настаўніцы пачатковых класаў. Айцец Сергій, настаяцель царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в. Стары Свержань, праводзіў сустрэчы «Праваслаўная субота» для навучэнцаў 5-9 класаў.

Класныя кіраўнікі разам з бацькамі імкнуліся выхоўваць у дзяцей спагаду і дабрыню, справядлівасць, міласэрнасць і спачуванне, жаданне дапамагчы бліжняму, уважлівыя адносіны да бацькоў і жыхароў мясцовасці.

Сутнасць праекта заключалася ў вяртанні школьнікаў, моладзі да нацыянальных вытокаў, да веры праз шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Практыка паказвае, што дзеці лепш за ўсё адгукаюцца на практычныя формы работы, удзел у праектах і конкурсах  рознай накіраванасці.

 Напрыклад, з задавальненнем вучні школы пісалі сачыненні і навуковыя працы па тэмах, прапанаваных Інстытутам тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ. Кожны год навучэнцаў нашай школы ўзнагароджвалі дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў. Перамога атрымана і ў гэтым годзе (два дыпломы 2-й ступені) у конкурсе навуковых работ і сачыненняў «Святыні Беларусі: пакуты і перамогі». Педагагічны калектыў і вучні школы атрымалі два запрашэнні на экскурсію па Свята-Елісавецінскім манастыры ў г. Мінск.

Карыстаюцца папулярнасцю сярод навучэнцаў трэнінгавыя заняткі з цыкла «Школа дабрыні», «Я і людзі вакол», «Умей сказаць не!», псіхалагічныя практыкумы «Вучыся мець зносіны», «Як сябе паводзіць?», якія вучаць думаць не толькі пра сябе, але і пра іншых.

Кожны год першага верасня адбываецца сустрэча вучняў школы ў кафедральным саборы святой праведнай Ганны г. Стоўбцы з благачынным прыходаў Стаўбцоўскага благачыння протаіерэем Аляксандрам Марцінчыкам, які шмат расказвае дзецям пра духоўнасць, благаслаўляе іх. Нашы вучні ўдзельнічаюць у малебнах перад пачаткам новага навучальнага года.

Пад кіраўніцтвам Алены Гаранавіч, бібліятэкара школы, навучэнцы  з задавальненнем робяць кніжкі-малышкі «У шчаслівым свеце дзяцінства», якія  вучаць дабрыні і міласэрнасці.

У ходзе ажыццяўлення педагагічнага праекта «Духоўна-маральнае выхаванне школьнікаў на праваслаўных  традыцыях. Край, у якім мы жывём» у школе сабраны багаты метадычны матэрыял.

У чэрвені бягучага года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася справаздача ўстаноў адукацыі, якія завяршылі ў 2015/2016 навучальным годзе рэалізацыю педагагічных праектаў. У справаздачы прыняла ўдзел 41 установа адукацыі. Упершыню справаздача прайшла ў форме стэндавага прадстаўлення.

 Ацэнку якасці вынікаў педагагічных праектаў правёў экспертны савет кіраўніцтва адукацыі, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Мінскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Па выніках экспертызы вызначаны 16 устаноў адукацыі, праектныя вынікі якіх рэкамендаваны для распаўсюджвання ў адукацыйнай прасторы Мінскай вобласці. Прыемна, што і наш праект «Духоўна-маральнае выхаванне школьнікаў на праваслаўных  традыцыях. Край, у якім мы жывём» увайшоў у лік гэтых 16-ці лепшых.

Людміла ВАЙДЗІЛЕВІЧ,кіраўнік праекта

 

РАЗАМ З БАЦЬКАМІ

Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi «Радуга» ажыццяўляе дашкольную адукацыю больш за 30 гадоў. Установу наведваюць трыста дзесяць дзяцей. Сёння мне хочацца спынiцца на ўзаемадзейнасцi педагогаў з бацькамi, таму што гэты напрамак заўсёды застаецца прыярытэтным у рабоце. Усе бацькі жадаюць, каб iх дзецi былi шчаслiвымi: здаровымi, адукаванымi, паспяховымі, запатрабаванымi. Для гэтага трэба кожны дзень займацца выхаваннем, бо час хутка бяжыць, не паспееш і азірнуцца, як дзеці вырастуць. Задача педагагiчнага калектыву – дапамагчы бацькам у выхаваннi дзяцей. Галоўнай задачай для нас з’яўлялася фарміраванне маральна-патрыятычных якасцяў у дашкольнікаў: любовi i прыхiльнасцi да сваёй сям’i, дому, дзiцячага сада, горада, дзе жывеш, дзяржавы. А таксама фармiраванне такiх маральных якасцяў, як дабрыня, адказнасць, cумленнасць, cпагадлiвасць. Зразумела, што ў першую чаргу дарослым трэба адпавядаць гэтым нормам і вучыць гэтаму з маленства сваіх дзяцей.

Кожная сям’я мае свае традыцыi, свой вопыт, таму гэта было выкарыстана. Разам з традыцыйнымi формамi работы – бацькоўскiя сходы, інфармаванне, індывiдуальныя гутаркi, кансультацыi, мы больш уключылi цікавых i разнастайных  сучасных формаў: сустрэчы ў клубе «Нашы дзецi», выставы сумеснай творчасцi «Мая сям’я», «Любая мама», «Дружна адпачываем», «Дзень Перамогi», «Мой родны кут». Спадабаліся ўсім прэзентацыі: «Нашы падарожжы», «Наш родны горад – Стоўбцы», «Мiнск – горад-герой».

Спачатку цяжка давалася арганiзацыя конкурсных праграм, не вельмі хто хацеў удзельнічаць, прыходзілася ўгаворваць. Але індывідуальны падыход выхавацеляў да бацькоў даў вынік. Былі праведзены конкурсныя праграмы «Дружная сямейка», «Тата, мама, я – дружная сям’я» і іншыя. Трэба бачыць, як дзецi радуюцца, калі іх бацькi iдуць па ўзнагароды, як у iх «гараць» вочы!

У рамках IX абласнога бацькоўскага сходу «Здаровая сем’я – аснова грамадства i дзяржавы» на базе ўстановы была арганiзавана тэматычная пляцоўка «Традыцыi сям’i – фактaр фармiравання здароўя дзiцяцi».  У конкурснай праграме з прапагандай свайго станоўчага вопыту сямейнага выхавання прынялі ўдзел сем’і з трох гарадскіх садоў.

Тэма маральна-патрыятычнага выхавання была ключавой і ў арганізацыі дадатковых паслуг –дзейнасці «Мацярынскай школы», рабоце адаптацыйнай  групы, якую наведваюць дзецi, якiя ходзяць у дзiцячы сад кароткачасова, у гуртках «Вясёлы абцасік», «Ручная творчасць».  Дзеці танцавалі пад беларускую музыку, вывучалі асновы ткацтва.

Вялiкую работу з сем’ямі праводзiць служба псiхолага- педагагiчнай дапамогі пад кіраўніцтвам сацыяльнага педагога  С. П. Калпак і педагога-псіхолага А. А. Праскура. Адной з задач у дзейнасці службы з’яўляецца  ранняе выяўленне сям’яў, дзе бацькi не выконваюць сваіх абавязкаў па выхаванні дзяцей i аказанні iм своечасовай дапамогi.

Дзякуючы партнёрству з бацькамi, актыўнай iх дапамозе, удзеле ў мерапрыемствах павысілася якасць адукацыйнага працэсу. Кожны год, адпраўляючы амаль сотню нашых выхаванцаў у школу,  мы абавязкова ім жадаем стаць годнымі грамадзянамі нашай Рэспублікі Беларусь.

Работа з бацькамі  будзе працягвацца і далей па тэме «Роля бацькі ў выхаваннi дзіцяцi».    

Хочацца сёння адзначыць педагогаў, якiя маюць свой напрацаваны вопыт работы з бацькамі: С. У. Мяжынская, I. С. Татарыцкая, М. М. Семяняка, Л. Ч. Мамонька, А. У. Ярашэвiч, А. Г. Жыбуль, Л. I. Бабко, Н. М. Таболiч, С. У. Бiчык. Асаблiвую падзяку неабходна выказаць музычнаму кiраўнiку І. Г. Дрозд, якая з’яўляецца асноўным пастаноўшчыкам усiх святаў і мерапрыемстваў.

Бацькi заўсёды былi i застаюцца нашымi памочнiкамi ва ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы. Падчас акцыi «Наш любы дзіцячы сад!» шмат зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторыi, памяшканняў. Дзякуючы бацькам арганiзаваны прапускны рэжым ва ўстанове, шмат набыта  дыдактычных гульняў, цацак.

Узаемадзеянне с бацькамi, выхаванне дзяцей – гэта працяглы працэс,  карпатлiвая праца. Пажадаю поспехаў усiм, хто ёй займаецца!

Людміла  ЛОГВІН,загадчыца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга»

 

 

З АБНОЎЛЕНЫМІ КЛАСАМІ

Як і ў мінулыя гады, сёлета раённы выканаўчы камітэт падтрымаў фінансава навучальныя ўстановы раёна ў іх клопатах умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы да новага навучальнага года.

На выкананне рамонтных работ гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах накіравана 150 тысяч рублёў.

Вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, рамонце першага паверха з заменай падлогі, вокнаў, дзвярэй, рамонце лесвічнага марша ў сярэдняй школе № 2.

На правядзенне рамонту санвузлоў, пешаходнай сцяжынкі Коласаўскай  і Старасвержанскай школ, частковую замену аконных блокаў у яслях-садзе  № 4 г. Стоўбцы і рамонт даху ў Коласаўскіх яслях-садзе з абласнога бюджэту выдаткавана 72 тысячы рублёў.

Апошнім часам актывізавалася работа ўстаноў адукацыі па прыцягненні пазабюджэтных сродкаў і шэфскай дапамогі на ўмацаванне матэрыяльнай базы. ААТ «Рубяжэвічы» дапамог выканаць рамонт даху ў мясцовым дзіцячым садзе, набыў 15 камплектаў вучэбнай мэблі, якая рэгулюецца, для Рубяжэвіцкай СШ. З шэфскай дапамогай ААТ «Дзераўное» такія ж работы па рамонце даху праводзяцца ў Дзераўнянскай сярэдняй школе. Рамонт кабінета хіміі з заменай падлогі і столі з дапамогай ААТ «СЖК «Налібакі», ААТ «Шашкі» і Стаўбцоўскага лясгаса выкананы ў Шашкоўскай СШ. ААТ «Каганец» прыняў удел у рамонце вучэбных кабінетаў Засульскай СШ, ААТ «Агранёманскі» – у рамонце калідора Старасвержанскай СШ, рамонце спартыўнай заны ў Залужскім ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. ААТ «Жацерава» парупілася замяніць падлогу ў спальні і калідоры Савонскага дзіцячага сада. Сельскагаспадарчы філіял «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» дапамог правесці рамонт спартыўнай залы ў Аталезскім ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. ААТ «Рочавічы» аплаціў жалюзі для пяці вучэбных кабінетаў Рочавіцкаму ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Са спонсарскай дапамогай на суму 3,6 тысячы рублёў выкананы вялікі аб’ём работ у Вішнявецкім дзіцячым садзе.

Ва ўсіх установах адукацыі праведзены рамонт харчблокаў.

Праведзены касметычны рамон вучэбных кабінетаў на суму 42 тысячы рублёў. З пачатку года набыта 65 камплектаў вучэбнай мэблі, якая рэгулюецца, для ўстаноў адукацыі, заменена 119 свяцільнікаў.

Умацаванне матэрыяльнай базы застаецца першачарговай задачай і з’яўляецца важным паказчыкам дзейнасці ўстаноў адукацыі і адной з умоў павышэння якасці вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *