Сезон

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

27x-26-08

НА КАНВЕЕР – ЯБЛЫКІ З САДОЎ

Калі заходзіш на бездакорна дагледжаную, чыстую і… пустую тэрыторыю стаўбцоўскага філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната, складваецца ўражанне, што на вытворчасці перапынак. Гэта зусім не так. Вытворчая дысцыпліна настолькі адладжана, што вы нідзе не ўбачыце працаўніка, які б не ведаў, чым яму заняцца. Кожны на сваім рабочым месцы, і графік работы ў гэтыя летнія месяцы дастаткова напружаны.

На наша такое ўражанне кладаўшчыца Софія Навумовіч (на здымку зверху) адказвае, што яна 20 гадоў працуе на гэтым перапрацоўчым прадпрыемстве. І Софія Мікалаеўна можа параўнаць вытворчаць дзесяцігадовай даўнасці і сучасную. Пацвярджае, што цяпер гэта прадпрыемства з высокай дысцыплінай працы, з сучасным тэхналагічным абсталяваннем, з новай прадукцыяй, якую прыемна выпускаць і рэалізоўваць. І дадае, што ўсе рабочыя месцы заняты, нават на чаргу запісваюцца, каб уладкавацца на філіял на працу.

У гэтыя жнівеньскія дні камбінат актыўна вядзе нарыхтоўку яблыкаў. У сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак, з ведамасных садоў і з падворкаў жыхароў раёна іх будзе закуплена не менш за дзве тысячы тон. Графік прыёму дакладна адладжаны – яблыкі не прымаюцца навалам, хоць прадпрыемства мае сучасныя сховішчы. Гэта прадукт, які хутка псуецца, таму прыём вядзецца строга пад магутнасці цэха па спешнай іх перапрацоўцы. Кожная новая партыя закупляецца, калі папярэдняя перапрацавана і затарана ў асептычную ўпакоўку для далейшага вытворчага працэсу ў халодныя месяцы года на нектар і павідла.

Паралельна ідзе перапрацоўка кабачкоў. Яны высаджаны ў ведамасным садзе прадпрыемства ў Сіняве. Разгружаюцца і складваюцца ў адпаведныя скрынкі ўручную, каб не пашкодзіць, не папсаваць прадукт. Па ўсмешках і прыўзнятым настроі маладых рабочых Віталя Сукалы, Дзяніса Босага, Анатоля Радзюка, вадзіцеля аўтапагрузчыка Руслана Ярашэвіча можна зрабіць выснову, што гэтая работа для іх – задавальненне.

Вітамінная прадукцыя ў перапрацаваным па эксклюзіўнай рэцэптуры выглядзе паступіць на рэалізацыю як на айчынны рынак, так і на расійскі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

СХОВІШЧЫ ЗАКЛАДЗЕНЫ

Хатаўскі спіртавы завод парупіўся аператыўна і поўна выканаць важную задачу сезона – нарыхтаваць сыравіну.

Збожжа новага ўраджаю для вытворчасці спірту завозілі з сельгаставарыстваў прама з палёў – пахучае, абпаленае промнямі сонца.

Для выканання вытворчай праграмы года нарыхтавана 17 тысяч тон збожжа. Яно па-гаспадарску засыпана ў сховішчы, складзіравана.

Завод працуе ў належным вытворчым рытме, паспяхова спраўляецца з выкананнем даведзеных заданняў. Ён з’яўляецца структурным падраздзяленнем  ААТ «Мінск Крышталь» – кіруючая кампанія холдынгу «Мінск Крышталь Груп».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *