З дыпломам медыка

Медыцына Нумары

image_pdfimage_print

Вялікі калектыў медыкаў раёна прыняў у свой штат маладое папаўненне – выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных медыцынскіх устаноў краіны.

Заступілі на працу 12 урачоў, 12 урачоў-інтэрнаў і 21 спецыяліст сярэдняга медыцынскага персаналу.

Дзякуючы маладым спецыялістам закрыты вакансіі ў сельскіх лячэбна-прафілактычных установах. Урач агульнай практыкі Ганна Бычко заступіла на працу ў Коласаўскую амбулаторыю. Надзея Алізаранка абслугоўвае сельскіх жыхароў на Тонаўскім ФАПе. Фельчары Яўген Андросік, Дар’я Карпіевіч і медыцынская сястра Ганна Ключнік прыняты ў штат аддзялення хуткай дапамогі Дзераўнянскай участковай бальніцы. Астатнія маладыя ўрачы, фельчары, медсёстры, фельчары-лабаранты атрымалі пасады ў цэнтральнай раённай бальніцы.

Маладыя спецыялісты адаптуюцца на сваіх першых рабочых месцах, кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы і старэйшыя калегі імкнуцца аказаць маладым медыкам падтрымку і ўвагу. Традыцыйнай у медыцынскай установе з’яўляецца ўрачыстасць пасвячэння ў прафесію. Маладыя спецыялісты – заўсёды ў цэнтры ўвагі, ім адрасуюцца словы падтрымкі, бацькоўскага наказу ад старэйшых калег. Учарашнім студэнтам, а сёння – паўнацэнным членам калектыву, даецца магчымасць паказаць свае таленты, у выніку чаго канцэртная праграма заўсёды эксклюзіўная і ўспрымаецца на ўра.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *