Уступаючы ў новы навучальны год

Адукацыя Нумары Прамая лінія

image_pdfimage_print

Традыцыйна напярэдадні новага навучальнага года прайшла прамая тэлефонная лінія з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людмілай Стонька. Гэтая сувязь з кіраўніком адукацыйнай сферы раёна паказала, што бацькі турбуюцца, каб іх дзеці атрымалі якасную адукацыю і іх школьны быт быў добра наладжаны.

Тэмай дня для сем’яў, дзе ёсць старшакласнікі, з’яўляецца профільнае навучанне.

Людміла СТОНЬКА:

–             У мінулым навучальным годзе ў дзевяці ўстановах адукацыі было арганізавана профільнае навучанне для 111 вучняў раёна па трох мадэлях: у трох адукацыйных установах райцэнтра, Любкаўшчынскім ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, Дзераўнянскай, Коласаўскай, Навасвержанскай, Старасвержанскай і Нававёскаўскай сярэдніх школах. Арганізацыя профільнага навучання і дапрофільнай падрыхтоўкі будзе падоўжана і ў новым навучальным годзе. Вучэбныя прадметы на павышаным узроўні будуць вывучаць 116 вучняў Х класаў у васьмі ўстановах сярэдняй адукацыі: трох стаўбцоўскіх, Коласаўскай, Заямнаўскай, Шашкоўскай, Дзераўнянскай і Налібацкай сярэдніх школах. Галоўнай асаблівасцю профільнага навучання з’яўляюцца прафесіянальна арыентаваная накіраванасць, метадычнае і псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу, павышэнне ўзроўню рэсурснага забеспячэння ўстаноў адукацыі.

– Ці магчыма навучанне ў педагагічным класе, які дзейнічае ў СШ № 2, вучням з сельскіх школ?

–             Так, вучні бліжэйшых сельскіх школ могуць праходзіць навучанне  ў педагагічным класе. Ужо другі год працягвае работу 11 педагагічны клас на базе СШ № 2 г. Стоўбцы.  У ім займаюцца 26 вучняў. Пададзена ўжо 15 заяў у 10 педклас.

Паступіла пытанне: «Наколькі вы, як кіраўнік, задаволены падрыхтоўкай устаноў да новага навучальнага года?»

–             Камісія ў складзе прадстаўнікоў многіх структур наведала ўсе навучальныя ўстановы, ім выдадзены пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года. Школы і дзіцячыя сады прымуць дзяцей светлымі, чыстымі, адрамантаванымі. Усяго на выкананне рамонтных работ ва ўстановах адукацыі гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах накіравана 222,3 тысячы рублёў: 72,3 тысячы – з абласнога бюджэту, 150 тысяч – з раённага. На падрыхтоўку будынкаў, вучэбных кабінетаў, групавых, спартыўных залаў затрачана 28,6 тысячы рублёў пазабюджэтных сродкаў, 6,9 тысячы рублёў – сродкаў папячыцельскага савета, 37,5 тысячы рублёў – шэфскай і спонсарскай дапамогі. Плюс да бюджэтных сродкаў складае 73 тысячы рублёў.

Падводзячы вынік, можна сказаць, што комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да новага навучальнага года дазволіць забяспечыць развіццё адукацыйнай прасторы раёна, на ўсіх узроўнях якой гарантавана даступная і якасная адукацыя, павышэнне эфектыўнасці кіруючай дзейнасці, змястоўнага напаўнення адукацыйнага працэсу, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, стварэнне ў іх бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

– Ці мяняецца што ў адносінах да школьнай формы?

–             Па-ранейшаму застаецца патрабаванне дзелавога стылю адзення. Айчынныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці прапануюць у шырокім асартыменце адзенне для школьнікаў. Міністэрства адукацыі рэкамендуе такія ж патрабаванні і да вучнёўскіх сшыткаў – яны павінны быць строгага дызайну, без яркіх вокладак, якія адцягваюць увагу вучня.

– Калі адбудзецца Дзень ведаў?

–             Ва ўсіх школах рэспублікі Дзень ведаў пройдзе 1 верасня. Тэма першага ўрока ў новым навучальным  годзе гучыць так: «Нам мір завешчана берагчы». Жадаю настаўнікам, вучням, бацькам паспяховага навучальнага года, здароўя, сіл, творчасці ў працы і вучобе!

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *