Акцыі

Нумары Соцыум Увага - дзецям

image_pdfimage_print

СЯМ’Я БЕЗ ПРЫМУСУ

На тэрыторыі нашага раёна пастаянна праводзіцца прафілактычная акцыя «Сям’я без прымусу». Яе мэта – папярэджанне прымусу ў сям’і, ухіленне прычын і ўмоў сямейнай нядобранадзейнасці, своечасовае выяўленне непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У рамках акцыі ў першым паўгоддзі праведзена 25 рэйдаў, у якіх прынялі ўдзел дзевятнаццаць прадстаўнікоў зацікаўленых ведамстваў. Наведаны 130 сем’яў. З іх – 35, дзе ўчыняюцца правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін і ёсць на ўтрыманні непаўналетнія дзеці. Восемдзесят пяць сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Наведалі і дзесяць асоб, прызнаных абавязанымі ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18.

Падчас наведвання бацькам былі растлумачаны асноўныя палажэнні Дэкрэта, артыкулы Кодэкса аб шлюбе і сям’і, якія тычацца выхавання дзяцей. Праведзены прафілактычныя гутаркі аб недапушчэнні супрацьпраўных дзеянняў у сферы сямейна-бытавых адносін і нагаданы асноўныя прынцыпы пастаноўкі на прафілактычны ўлік асоб, якія здзяйсняюць такія правапарушэнні. Бацькам, якія злоўжываюць спіртным, растлумачана неабходнасць праходжання лячэння ад алкагольнай залежнасці. Пры неабходнасці ажыццяўлялася дастаўка такіх асоб ва ўстанову аховы здароўя для кансультацыі.

У інспекцыі па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў створаны асобны накапляльнік, у які змешчана ўся інфармацыя аб выяўленых супрацоўнікамі міліцыі выпадках сямейнай нядобранадзейнасці падчас выездаў на сямейна-бытавыя скандалы, а таксама вынікі праверак даных інфармацый. Інфармацыя аб сямейна-бытавых скандалах у сем’ях, дзе ёсць непаўналетнія дзеці, накіроўваецца ў камісію па справах непаўналетніх і ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Па выніках сацыяльнага расследавання саветам прафілактыкі ўстановы адукацыі, пры наяўнасці падстаў, прымаецца рашэнне аб прызнанні становішча дзяцей  сацыяльна небяспечным. Установай адукацыі распрацоўваецца і зацвярджаецца індывідуальны план дапамогі непаўналетнім, накіраваны на нармалізацыю сямейных абставін.

Такім чынам, за паўгоддзе ў аддзел адукацыі, спорту і турызму і камісію па справах непаўналетніх райвыканкама для своечасовага прыняцця мер па ахове правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх накіравана пяцьдзясят інфармацый у адносінах да 93 бацькоў, у якіх на ўтрыманні знаходзяцца 103 непаўналетнія. З іх васямнаццаць інфармацый у адносінах да 48 непаўналетніх знайшлі сваё пацвярджэнне і становішча 45 дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным. 

Руслан ХАРУТА, намеснік начальніка РАУС

 

ПЕРАД ПРАЦОЎНЫМ КАЛЕКТЫВАМ

У рамках правядзення адзінага дня інфармавання ў працоўным калектыве Стаўбцоўскага раённага спажывецкага таварыства выступіў начальнік Мінскага абласного ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі А. В. Царук. Была праведзена гутарка на тэму «Парламент – прадстаўнічы і заканадаўчы орган». Зразумела, асноўны акцэнт у выступленні быў зроблены на пытанні правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Цікавасць прысутных выклікала і інфармацыя «Увага: дзеці ідуць у школу!» Бяспека дзяцей – вельмі важнае пытанне, і служба аховы прымае тут належныя захады. Крытычных заўваг, прапаноў, вырашэнне якіх уваходзіць у кампетэнцыю Дэпартамента аховы, не паступіла. Пасля заканчэння выступлення быў арганізаваны прыём грамадзян, пытанні задавалі кансультатыўнага характару.

А. КАЛЕСНІК, лейтэнант міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *