Дзень добры, школа!

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

У новым 2016/2017 навучальным годзе будуць функцыянаваць 48 устаноў адукацыі, спорту і турызму. Навучальны працэс будуць ажыццяўляць 788 педагагічных работнікаў.

За парты сядуць 4348 вучняў, што на 24 больш, чым у папярэднім навучальным годзе. 2472-х вучняў прымуць тры ўстановы адукацыі райцэнтра. Сярэдняя напаўняльнасць класаў складзе 14 чалавек (у мінулы годзе было 11), у гарадскіх установах адукацыі – 23 вучні, у сельскіх – 9.

1545 дзяцей прымуць установы дашкольнай адукацыі раёна.

 30-08-31j

КЛОПАТЫ І РАДАСЦІ

Кіраўніцтва сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы ў гэтыя дні мае вялікі клопат па правядзенні важнага рамонту – умацаванні будаўнічых канструкцый установы.

Для гэтых патрэб установа атрымала з бюджэту 413 тысяч рублёў. Выраблена ўжо праектна-каштарысная дакументацыя, якая праходзіць экспертызу. Работы па капітальным рамонце плануецца закончыць у лістападзе.

Што ж датычыць наогул падрыхтоўкі ўстановы адукацыі да новага навучальнага года, то выкананы касметычны рамонт, і школа гатова прыняць больш за паўтары тысячы вучняў у светлыя чыстыя кабінеты.

З пазабюджэтных сродкаў набыты два камплекты мэблі, два камп’ютарныя сталы, новыя крэслы ў сталовую.  З бюджэту праплачана пакупка новай электрапліты на кухню.

Школа прымае сем камплектаў першых класаў. Што датычыць старшакласнікаў, то будуць працаваць два профільныя класы: адзін з накірункам англійская мова – матэматыка, другі – англійская мова і руская мова.

З-за перапоўненасці школы навучанне па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца ў дзве змены.

 

НАВУЧАННЕ ПРЫ ХРАМЕ

Пачынаецца новы навучальны год і ў нядзельнай школе, якая працуе пры кафедральным саборы святой праведнай Ганны ў Стоўбцах.

Установачныя заняткі пройдуць у нядзелю, 4 верасня. Плануецца, што сфарміруецца шэсць узроставых груп, якія будуць займацца па адпаведных праграмах. Запіс дзяцей ажыццяўляецца з шасцігадовага ўзросту. У школе працуюць вопытныя настаўнікі Таццяна Ігумнава і Святлана Блашко, заняткі праходзяць па благаславенні свяшчэннікаў і пры іх непасрэдным удзеле.

Дзеці вучацца ў выдатна абсталяваным вучэбным класе, ёсць магчымасць паказаць ім відэаматэрыял па Законе Божым, хрысціянскія фільмы. Кожны год вучні нядзельнай школы выступаюць перад прыхаджанамі з ражджэственскімі і пасхальнымі праграмамі. Працуе бібліятэка з праваслаўнай літаратурай, як для дарослых, так і для дзяцей.

 

ІНАВАЦЫЙНЫЯ ПРАЕКТЫ

У новым навучальным годзе працягвае ажыццяўляцца работа па рэалізацыі інавацыйных педагагічных праектаў.

Раённы экспертны савет задаволіў сем заявак устаноў адукацыі на рэалізацыю інавацыйнай дзейнасці. Працягваецца работа трох рэспубліканскіх інавацыйных пляцовак і абласных педагагічных праектаў.

Дзераўнянская сярэдняя школа паспяхова працуе па тэме «Укараненне мадэлі вуснагістарычных даследаванняў малавядомых старонак гісторыі роднага краю як сродку развіцця сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў». Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы ажыццяўляе праект «Укараненне мадэлі дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў ва ўмовах узаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і прафесіянальнай адукацыі, сям’і і соцыуму». У гімназіі № 1 тэма праекта –  «Украненне мадэлі развіцця псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў».

У мінулым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі рэалізавана 10 раённых педагагічных праектаў, з іх восем – ва ўстановах дашкольнай адукацыі. У новым навучальным годзе над раённымі педагагічнымі праектамі будуць працаваць настаўнікі Вішнявецкай, Заямнаўскай, Старасвержанскай сярэдніх школ, Мікалаеўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Інавацыйная дзейнасць патрабуе ад педагогаў не толькі высокага прафесіяналізму, зацікаўленасці, але і нястомнага творчага пошуку.

Пр

 

АБ ЦЭНАХ ЗА КАРЫСТАННЕ ПАДРУЧНІКАМІ

Міністэрства адукацыі пастановай нумар 70 ад 25 ліпеня 2016 года ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў у 2016/2017 навучальным годзе, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

Так, за навучальны дапаможнік Л. С. Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкi» бацькам дашкольнікаў трэба заплаціць Br0,55, Л. С. Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкi» (рабочы сшытак) – Br0,52, І. У. Жытко «Матэматычны калейдаскоп» – Br0,56, І. У. Жытко «Матэматычны калейдаскоп» (рабочы сшытак) – Br0,59, Д. М. Дубініна «Свет вакол мяне» – Br0,55, Д. М. Дубініна «Свет вакол мяне» (рабочы сшытак) – Br0,5.

Бацькі вучняў 1-га класа павінны заплаціць за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі – Br5,61; 2-га класа – Br7,7; 3-га класа – Br5,5; 4-га класа – Br6,69; 5-га класа – Br10,76; 6-га класа – Br14,04; 7-га класа – Br8,12; 8-га класа – Br8,7; 9-га класа – Br8,01; 10-га класа – Br11,46; 11-га класа – Br11,98.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *