Мясцовыя Саветы дэпутатаў – за інтарэсы народа і дзяржаўнай улады

Нумары

image_pdfimage_print

У кожнай галіне дзяржаўнай улады ёсць свая спецыфіка, асобая місія. Для мясцовых Саветаў дэпутатаў – гэта, з аднаго боку, прадстаўляць інтарэсы народа, з другога – інтарэсы дзяржаўнай улады ў народзе. Каб ажыццявіць свае задачы, Саветы павінны быць мабільнымі, сучаснымі, аператыўна рэагаваць як на ўстаноўкі вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы, так і на патрэбы жыхароў свайго раёна.

Мясцовае самакіраванне Стаўбцоўскага раёна прадстаўлена адным Саветам базавага ўзроўню і 11 Саветамі пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню. Працуюць 25 дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў, 121 дэпутат сельскіх Саветаў дэпутатаў, 139 старастаў населеных пунктаў. Два дэпутаты раённага Савета дэпутатаў выбраны ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў: па Шашкоўскай выбарчай акрузе № 43 – Астрэйка Н. Л., па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 44 – Мамайка І. А.

Каб прааналізаваць, як дэпутаты ўсіх узроўняў спрацавалі ў сваіх акругах і ў раёне, на мінулым тыдні адбыўся рэгіянальны сход дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 2011-2015 гады і з задачамі на 2016-2020 гады азнаёміла дэпутатаў намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч. Яна адзначыла, што па выніках работы за першае паўгоддзе 2016 года зябяспечана выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце тавараў, паслуг, па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, па колькасці працаўладкаваных грамадзян на новыя рабочыя месцы за кошт створаных новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў. На сёння толькі адзін паказчык пакуль не выкананы – прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал за кошт замежных крыніц (12,8%). Але яшчэ ёсць час і магчымасці, таму, спадзяёмся, з даведзенымі заданнямі раён справіцца. За мінулы год, як ужо паведамляла раённая газета «Прамень», наш раён выйшаў пераможцам сярод раёнаў Мінскай вобласці па ВРП і заняў ІІ месца. За даны перыяд раён спрацаваў нядрэнна і паказаў добрыя вынікі.

Старшыня Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі ў сваім дакладзе акцэнтаваў увагу ўсіх прысутных на рабоце мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.

Аркадзь Расціслававіч адзначыў: «Прыярытэтнай формай работы мясцовых Саветаў дэпутатаў, вызначанай заканадаўствам, з’яўлюцца сесіі. Райсаветам дэпутатаў у 2016-2020 гадах праведзена 24 сесіі, разгледжана 99 пытанняў. У раёне функцыянуе сістэма работы з насельніцтвам. Сярод яе формаў – сходы грамадзян, выязныя прыёмы, сустрэчы ў працоўных калектывах, правядзенне прамых тэлефонных ліній, работа тэлефона гарачай лініі. За І паўгоддзе бягучага года ў раёне прайшло 120 сходаў грамадзян у населеных пунктах, падчас якіх паступіў 181 зварот. З іх 158 вырашаны на месцы, 23 – пастаўлены на кантроль», – канстатаваў Аркадзь Казякоўскі. Да дэпутатаў паступіла 130 зваротаў. Сістэмнасць у рабоце, пастаяннае інфармаванне жыхароў па пытаннях жыццезабеспячэння раёна, асабістыя сустрэчы і гутаркі дэпутатаў з людзьмі на вытворчасці і па месцы жыхарства, улік іх заўваг, своечасовае вырашэнне ўзнікшых пытанняў і праблем станоўча ўздзейнічаюць на настрой жыхароў, іх адносіны да працы, грамадскіх і сямейных абставін, падымаюць аўтарытэт улады і ўзровень даверу да яе. Усё гэта дазваляе падтрымліваць у раёне здаровую маральна-псіхалагічную абстаноўку, хутка і якасна вырашаць вытворчыя і жыццёвыя праблемы жыхароў.

У абмеркаванні другога пытання ўдзельнічалі дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 44, начальнік аддзела ўнутранах спраў райвыканкама Іван Мамайка, старшыня Вішнявецкага сельскага Савета дэпутатаў Ніна Гурыновіч, стараста вёскі Пруды Лідзія Босая.

У рабоце рэгіянальнага сходу браў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Мікалай Іванчанка, які трымаў справаздачу перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце ў Нацыянальным сходзе. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў падзякаваў за работу М. М. Іванчанку і ўручыў яму ганаровую грамату райвыканкама.

Затым удзельнікам рэгіянальнага сходу была прадстаўлена канцэртная праграма.

Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *