Акцэнты

Нумары Сельская гаспадарка

30-08-31k

МАСАВА, НА ВЫСОКІМ АРГАНІЗАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ

На мінулым тыдні на Стаўбцоўшчыне прайшоў суботнік па навядзенні парадку на аб’ектах сельгасвытворцаў раёна. Удзел у ім узялі не толькі працоўныя калектывы гаспадарак, а і прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна – усяго каля 500 чалавек, дадаткова прыцягнута больш за 40 адзінак тэхнікі.

У суботні дзень рэдакцыя газеты пабывала на некаторых аб’ектах, дзе вяліся работы, і ўпэўнілася: суботнік у падтрымку сельгасвытворцаў насіў масавы характар, прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні.

У новым жывёлагадоўчым памяшканні ААТ «Шашкі», дзе вядуцца апошнія прыгатаванні да здачы ў эксплуатацыю, завіхаліся работнікі мясцовай школы на чале з яе дырэктарам Ірынай Колясень. У педагогаў і тэхнічных работнікаў неўзабаве наступіць адказны момант – пачатак вучэбнага года, але і яны адгукнуліся на заклік дапамагчы роднай гаспадарцы. Памочнікаў знайшлося нямала – 35 чалавек. Шчыравалі ўсе разам, з добрым настроем. У памяшканні стаяў пах фарбы.

– Мыем і фарбуем пасля пабелкі стойлавае абсталяванне, – уступае ў размову  настаўніца Святлана Сабалеўская. – Будзем працаваць  да той пары, пакуль усё не зробім.

Ацаніць ход работ на ферме прыехаў дырэктар ААТ «Шашкі» Валерый Ільюшэнка.

– У нас сёння шмат работнікаў, – не хавае задаволенасці дырэктар. – Так, Шашкоўская школа даводзіць да бляску новы «клюшачнік» на 200 галоў жывёлы, у ім гаспадарка мае асаблівую патрэбу. Другая брыгада памочнікаў, з ААТ «ТБЗ Нёман», занята на мехдвары. Вядзецца замена агароджы. Напярэдадні, у пятніцу, у нас працавалі работнікі філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы. Усяго 27 чалавек. Дапамаглі з уборкай саломы. Усім памочнікам – вялікі дзякуй! – заключае Валерый Ільюшэнка.

Дарэчы, адносна пабудаванага «клюшачніка». У гэтым памяшканні, разлічаным на 200 галоў, размесцяцца сухастойныя каровы і цялушкі. Цялушкі пакуль утрымліваюцца на пашы, а для іх ужо гатовы новы дом. У ААТ «Шашкі» таксама вядуцца рэканструкцыі фермаў, перакрываюцца дахі. Да прыкладу, на ферме «Дружная» абсталявалі сонечныя ліхтары, пакрылі дах празрыстым шыферам, што надало памяшканню не толькі святла і ўтульнасці, а і пацягнула змяншэнне спажывання электрычнай энергіі. Акрамя таго, на ферме будуць умацаваны сцены. І на іншых фермах работы вядуцца –  ідзе падрыхтоўка да зімы.  

На полі ААТ «Дзераўное» сустрэлі ў суботні дзень работнікаў райвыканкама. Іх дапамога таксама была звязана з уборкай саломы. Жанчыны працавалі з граблямі – падграбалі ў валкі, а мужчыны, падчапіўшы салому на сахор, зносілі ў копы. Вышыня копаў, нягледзячы на спякотлівае сонца, імкліва расла. Работа манатонная, пыльная, пад сонцам, але заданне трэба выконваць.

Як і планавалася, з райвыканкама прыехаў цэлы аўтобус памочнікаў. З раніцы на полі пабываў дырэктар гаспадаркі. Усіх забяспечылі аб’ёмамі работ і новенькімі прыладамі для працы.

У ААТ «Рочавічы» заданне для ўдзельнікаў суботніка заключалася ў агароджванні фермы ў Рочавічах. Для гэтага былі падрыхтаваны трубы, пясок, цэмент, бетонамяшалка. У дапамогу выдзелена і гужавая павозка. Яна спатрэбілася акурат для таго, каб падвезці камянёў для бетанавання слупкоў. Абстаноўка панавала рабочая, таварыская.

Знаёмімся з работнікамі Стаўбцоўскага РЭСа, а побач з імі ўвіхаецца з рыдлёўкай і старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў. Цікавімся іх настроем. Электраманцёр Мікалай Свекатун ад імя сваіх таварышаў зазначае, што да канца суботніка ёсць план добра папрацаваць – устанавіць усе слупкі. У старшыні райвыканкама Юрыя Горлава клопат звязаны не толькі з канкрэтнай работай, а значна шырэйшы, маштабны, ахоплівае ўсе гаспадаркі раёна.

У эксклюзіўным інтэрв’ю Юрый Мікалаевіч падзяліўся і асабістым, і вытворчым:

– Прыемна, што сёння цудоўнае надвор’е і настрой у людзей цудоўны. Я таксама з задавальненнем выйшаў на суботнік, таму што ў штодзённай руціннай рабоце сапраўды не хапае фізічнай працы, нагрузкі. Усім раёнам арганізаваліся на правядзенне суботніка па навядзенні парадку на аб’ектах сельгасвытворцаў. Правялі падрыхтоўчую нараду, на якой былі вызначаны аб’ёмы работ па кожным участку, ферме, мехдвары, збожжасушыльным комплексе. Вызначылі колькасць людзей і тэхнікі, якія будуць працаваць на гэтых участках.

– Колькі людзей выйшла сёння на суботнік?

– На аказанні дапамогі сельгаставарыствам задзейнічана каля 200 чалавек, больш за 40 адзінак тэхнікі з прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Зразумела, у саміх сельгасарганізацыях мабілізаваны працоўныя калектывы. Такім чынам, сярод удзельнікаў суботніка ва ўсіх гаспадарках раёна было больш за 500 чалавек. Хтосьці правёў гэтае мерапрыемства напярэдадні, у пятніцу, нехта – сёння. Калектывы самі вызначаюць, калі ім зручней. Галоўная мэта – выканаць вызначаны аб’ём работ.

– Шмат чаго ўжо зроблена?

– Думаю, усё ў нас атрымаецца, і гэта будзе пэўным стымулам для работнікаў сельгасарганізацый у тым, што парадак трэба наводзіць адзін раз, а потым яго падтрымліваць. Усе аб’екты ў нашым раёне павінны выглядаць дастойна. Прыемна, калі прыходзіш на працу і тваё рабочае месца чыстае. Такім жа яно павінна заставацца, калі вечарам адыходзіш з працы. Гэта культура, і яна павінна быць ва ўсім, тым больш, сёлета, у Год культуры. Культуру, пачуццё адказнасці трэба людзям прывіваць.                 

– Практыка суботнікаў на базе сельгасарганізацый працягнецца?            

– Такія суботнікі па меры неабходнасці будзем праводзіць і далей. У раёне пражываюць працавітыя людзі – ніхто не адмаўляецца, усе арганізавана выходзяць на працу. Выказваю ўдзячнасць людзям за тое, што яны адгукнуліся і падтрымалі сельгасвытворцаў.

– Ваш асабісты ўдзел у суботніку звязаны з ААТ «Рочавічы». Чым абгрунтаваны такі выбар?

– Мною падпісана распараджэнне аб замацаванні кіруючых работнікаў райвыканкама, падведамасных арганізацый за сельгаставарыствамі. Замацаваць сябе за якой-небудзь канкрэтнай гаспадаркай – не зусім правільна, я адказваю за ўвесь раён. Мне важна, каб парадак быў у кожнай гаспадарцы, на кожным аб’екце. Але я выбраў менавіта «Рочавічы». Гэта адна з праблемных гаспадарак, дзе сапраўды неабходна сур’ёзна папрацаваць, аказаць дапамогу. Аднак самае галоўнае: нядаўна сюды быў прызначаны малады кіраўнік – Д. Я. Вашкевіч. Відавочна, што з яго прыходам закруцілася работа па будаўніцтве і мадэрнізацыі аб’ектаў, у плане навядзення парадку. У апрацоўцы палеткаў – больш высокая культура. Мы падтрымліваем маладога дырэктара матэрыяльна, маральна, а ў даным выпадку сваім асабістым удзелам я хачу падтрымаць увесь калектыў гаспадаркі, нацэліць яго на плённую работу.

Акрамя названых гаспадарак, работы вяліся на вытворчых аб’ектах усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ          

 

ПРАФСАЮЗЫ – ДЗЕЦЯМ

Як і ў мінулыя гады, напярэдадні новага навучальнага года прафсаюзныя арганізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна аказалі матэрыяльную дапамогу сваім работнікам, якія маюць дзяцей школьнага ўзросту. Грашовыя сродкі на набыццё неабходных для вучобы рэчаў атрымалі 260 сем’яў. Прафсаюзная акцыя «Збяры партфель у школу» стала добрай традыцыяй. Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пералічыў грошы дваццаці вясковым шматдзетным сем’ям, у якіх выхоўваюцца па чатыры дзяцяці, а абкам галіновага прафсаюза – адзінаццаці сем’ям, якія маюць па пяцёра-сямёра дзяцей.

 

МЕСЯЧНІК БЕЗ ТРАЎМАТЫЗМУ

Завяршыўся абласны месячнік па ахове працы «Уборачная кампанія – без траўматызму». У гэты перыяд працавалі ў сельгаставарыствах тры створаныя пры райсельгасхарчы мабільныя групы. Згодна з графікам сумесна з супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі ажыццёўлены праверкі прытрымлівання транспартнай дысцыпліны – праходзілі перадрэйсавы, міжрэйсавы і паслярэйсавы кантролі за выездам сельгастэхнікі ў поле і яе работай на лініі. Выяўлены выпадкі, калі тэхніка не прайшла тэхнічнага агляду, адзін камбайнер працаваў на жніве не маючы катэгорыі «Д». Падчас вячэрніх дзяжурстваў разам з работнікамі міліцыі правяралі ўмовы захаванасці матэрыяльных каштоўнасцяў: складзена некалькі пратаколаў. Праводзіўся маніторынг нясення службы на аб’ектах вартаўнікамі сельгаспрадпрыемстваў: былі факты парушэння працоўнай дысцыпліны, калі вартаўнікі не знаходзіліся на рабочых месцах. Разам з прадстаўнікамі міжраённай інспекцыі працы і галіновага прафсаюза правяралі работу непаўналетніх на збожжатаках, арганізацыю харчавання на жніве і стан бытавых памяшканняў. Вёўся пастаянны кантроль за прымяненнем працоўнымі сродкаў індывідуальнай аховы. Па выніках праверак давалі рэкамендацыі з указаннем тэрмінаў ухілення недахопаў. Праведзены пазапланавыя інструктажы. Месячнік прайшоў без траўматызму.

 

ДЛЯ БЫЧКОЎ І РАГУЛЯЎ

На дзвюх малочнатаварных фермах ААТ «Жацерава» зараз вядуцца рэканструкцыі, якія нават можна назваць новым будаўніцтвам. У Савонях пераабсталёўваецца будынак былога бульбасховішча. Пасля заканчэння будаўнічых работ, а выканана ўжо палова, сюды паставяць на адкорм бычкоў. На МТФ «Горкі» ўзводзіцца жывёлагадоўчае памяшканне пад беспрывязное ўтрыманне дойнага статка колькасцю 180 галоў. З тэрыторыі гаража сюды перанесены арачнік. Сіламі ААТ «Стаўбцоўская ПМК» праведзены мантажныя работы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *