Думка народа. Перад парламенцкімі выбарамі

Нумары

— З якім настроем вы будзеце ўдзельнічаць у важнай палітычнай кампаніі – выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, чаго чакаеце ад беларускага парламента?

30-08-31h

Аксана КІЙКО, жыхарка  аграгарадка Вішнявец:

– Для мяне, простага чалавека, палітыка – справа недаступная і вельмі сур’ёзная. У адносінах да дэпутата, якога мы будзем выбіраць на парламенцкіх выбарах, хочацца, каб мы бачылі яго не толькі на экране тэлевізара. Каб маглі сустракацца з ім, даносіць да яго свае праблемы, якія заўсёды ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці. Хочацца жадаць, каб дэпутат быў чуйны да нашых клопатаў, нераўнадушны, меў талент і жаданне данесці нашы праблемы да адпаведных структур і рэальна дапамагчы. З такой дапамогай дэпутута будуць надзейна вырашацца многія важныя справы.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *