Дзень ведаў – з надзеямі і чаканнямі

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

02-09-03t

У мінулы чацвер ва ўсіх установах адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя перашавераснёўскія лінейкі. Дзень ведаў – гэта свята не толькі вучняў, настаўнікаў, але і бацькоў, усёй грамадскасці. Ва ўсе школы нашага раёна павіншаваць вучнёўскія і настаўніцкія калектывы з пачаткам новага навучальнага года, пажадаць поспехаў і плёну ў іх нялёгкай працы прыйшлі члены выканаўчага камітэта, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, розных структур.

Пачатак навучальнага года для дзяцей і бацькоў звязаны з новымі надзеямі, чаканнямі, хваляваннямі. Асабліва гэта датычыць першакласнікаў і іх бацькоў. Аднак 1 верасня – свята. І гэта змаглі адчуць усе, хто стаў удзельнікам урачыстасці ў навучальных установах. У кожнай школе пастараліся падрыхтаваць святочную праграму, дзе знайшлося слова і кіраўнікам устаноў, і настаўнікам, і першакласнікам, і вучням выпускных класаў, і гасцям.

Першы школьны званок паклікаў вучняў у класы, якія пахнуць фарбай і свежасцю пасля рамонту.

Ва ўсіх школах нашай краіны першы ўрок у новым навучальным годзе насіў назву «Нам мір завешчана зберагчы». На ўрок былі зарпрошаны паважаныя людзі раёна, якія з патрыятычнымі пачуццямі звярнуліся да вучняў са словамі наказу быць вернымі сынамі і дочкамі сваёй Айчыны.

Новы навучальны год уступіў у свае правы. Шчаслівага плавання па неабсяжнай краіне ведаў!

На здымках: момант з урачыстай лінейкі ў сярэдняй школе № 2 г. Стоўбцы (на здымку справа); першы ўрок у першым «Б» класе Стаўбцоўскай гімназіі № 1 з першай настаўніцай Людмілай Навоша; цікавы ўрок па старонках гісторыі Стаўбцоўшчыны правяла настаўніца гімназіі Таццяна Татарынец.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКОі Нэлі АСТРЭЙКА

 

СТАРТ У ВЕРАСЕНЬ

Дэлегацыя нашага раёна прыняла ўдзел у штогадовай абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў перад пачаткам новага навучальнага года.

У гэтым годзе вялікая нарада педагогаў прайшла ў горадзе Слуцку з удзелам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры.

У склад дэлегацыі ўвайші работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, кіраўнікі навучальных устаноў, педагогі і ветэраны педагагічнай працы, маладыя спецыялісты на чале з кіраўніком адукацыйнай сферы раёна Людмілай Стонька.

Узнагароды ўдастоена настаўніца беларускай мовы і літаратуры Стаўбцоўскай гімназіі № 1 Яніна Дрозд – ёй была ўручана Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Абласная канферэнцыя была выдатна падрыхтавана і дазволіла яе ўдзельнікам акунуцца ў сапраўднае свята з мноствам творчых пляцовак на вуліцы.

Пр

 

РАЗГЛЯДАЮЦЦА ВАРЫЯНТЫ СТЫМУЛЯВАННЯ ПЕДАГОГАЎ

У Беларусі разглядаюцца розныя варыянты матэрыяльнага стымулявання педагогаў, уключаючы маладых спецыялістаў. Аб гэтым паведаміла намеснік прэм’ер-міністра, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе Наталля Качанава.

Віцэ-прэм’ер адзначыла, што «ўсе варыянты трэба падлічыць, прааналізаваць, каб рашэнні былі эканамічна выверанымі».

Адно з новаўвядзенняў датычыць «разняволення» педагогаў у іх імкненні зарабляць на развіцці пазабюджэтнай дзейнасці. «Тут не патрабуюцца фінансавыя затраты з бюджэту. Разам з тым гэта дасць магчымасць спецыялістам атрымліваць грошы за аказанне дадатковых паслуг у сваёй жа школе, а не падзарабляць недзе на баку», – растлумачыла Наталля Качанава.

 

НАДБАЎКІ ДА ЗАРПЛАТЫ НАСТАЎНІКАМ

У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да заработнай платы настаўнікам пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг у школе. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 жніўня 2016 года нумар 688, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

У адпаведнасці з пастановай настаўнікам, якія працуюць на пасадзе педагога дадатковай адукацыі, пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўстаноўлены надбаўкі за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *