У ходзе перадвыбарнай кампаніі

Нумары

image_pdfimage_print

02-09-03u

Нашы журналісты прадаўжаюць назіраць за ходам перадвыбарнай кампаніі.

У Стоўбцах агітацыйную кампанію актыўнай пакуль не назавеш. Пікетаў на цэнтральных вуліцах не відаць, друкаваныя матэрыялы аб кандыдатах у дэпутаты ў людных месцах толькі пачалі з’яўляцца. Па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 на месца ў парламент прэтэндуюць пяць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На Стаўбцоўшчыне гэтыя людзі мала вядомыя: навуковы супрацоўнік, педагогі, юрыст, студэнтка. З праграмамі кандыдатаў можна аднаёміца толькі ў раённай газеце «Прамень» (за 28.08.2016, № 5) і ў інтэрнэце. Агітпляцоўкі на вуліцах і памяшканні для сустрэч райвыканкамам вызначаны, але, яны не выкарыстоўваюцца спаўна кандыдатамі ў дэпутаты.

Як паведаміла сакратар выбарчай камісіі Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 Таццяна Буката, у акруговую камісію кандыдатамі пададзена 25 заявак аб правядзенні розных сустрэч з выбаршчыкамі. Саставы камісій усіх выбарчых участкаў сфарміраваны. Ужо закончана зверка спісаў выбаршчыкаў.

Акруговую выбарчую камісію па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70 наведалі чатыры міжнародныя назіральнікі за ходам выбарчай кампаніі ў парламент.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання назначаны на 11 верасня 2016 года. Датэрміновае галасаванне пачнецца з 6 верасня. Чакаем вас на выбарчых участках!

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *