Умець добра збудаваць масты

Адукацыя Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

02-09-03w

Жнівеньская настаўніцкая канферэнцыя ў гэтым годзе была па-сапраўднаму святочнай і паслала імпульс удзельнікам педагагічнага працэсу добрым настроем і ўрачыстасцю.

Гэты настрой па дарозе ў залу раённага Цэнтра культуры стварылі найпрыгажэйшыя кветкавыя кампазіцыі – пано «Школьныя фантазіі». На пляцоўцы перад Цэнтрам культуры і ў фае праходзіла інтэрактыўная прэзентацыя дасягненняў устаноў адукацыі раёна. Шашкоўская сярэдняя школа падрыхтавала пляцоўку «Бяспечнае дзяцінства» і прадставіла напрацоўкі па прафілактыцы дзіцячага траўматызму з выставай метадычных матэрыялаў. У прэзентацыі з выступленнем агітбрыгады паўдзельнічаў Аталезскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа. «Спартыўны алімп» увабраў дасягненні дзіцячай юнацкай спартыўнай школы, Любкаўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, Коласаўскай СШ і СШ № 3 г. Стоўбцы. «Палітра творчасці» была багатай у прэзентацыі работ Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Выставу мастацкіх работ прывёз Мікалаеўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа.

Аб’яднанні па інтарэсах у мастацкіх работах прадставіў і Залужскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Гімназія № 1 зрабіла прэзентацыю гімназічнага часопіса «Паруса», а Вішнявецкая СШ – інфармацыйна-метадычнага часопіса «Новый взгляд» і школьнай газеты «Лістапад».

Інтэрактыўная пляцоўка «Праект у дзеянні» сабрала дасягненні ў інавацыйных накірунках Дзераўнянскай і Старасвержанскай СШ, Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга». На пляцоўцы «Новаму часу – новыя адкрыцці» былі паказаны творчыя напрацоўкі Рубяжэвіцкай СШ, Любкаўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, даследчая дзейнасць СШ № 2 г. Стоўбцы  і відэапрэзентацыя педкласа.

Маса ўражанняў ад убачанага і дэманстрацыя відэафільма аб дасягненнях сферы адукацыі за мінулы навучальны год паклалі пачатак канферэнцыі. Адпаведны статус гэтай нарадзе настаўнікаў надало прывітальнае слова да яе ўдзельнікаў старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя Горлава. Прамоўца выказаўся аб высокай ролі працы настаўніка ў грамадстве, аб важных задачах выхавання грамадзяніна нашай краіны. Адрасавана ўдзячнасць установам адукацыі, якія маюць высокі рэйтынг не толькі ў Мінскай вобласці, але і ў рэспубліцы, як Дзераўнянская СШ, СШ № 3 г. Стоўбцы, Старасвержанская СШ, гімназія № 1. Юрый Мікалаевіч зрабіў акцэнт на тым, што раённы выканаўчы камітэт надае вялікую ўвагу ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі раёна, іх рамонту і прывядзенню ў належны выгляд для ажыццяўлення пастаўленых высокіх задач у вучэбна-выхаваўчым працэсе. За тры апошнія гады на гэтыя патрэбы з абласнога і раённага бюджэтаў затрачана больш за 15 мільярдаў рублёў.

Павіншаваць педагогаў з пачаткам новага навучальнага года паднялася на трыбуну начальнік інфармацыйна-метадычнага цэнтра Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Тамара Няборская. Шаноўныя госці мелі місію ўручыць узнагароды. Першай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў узнагароджаны настаўнік інфарматыкі СШ № 3 Уладзімір Радзіон. Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны настаўнік фізічнай культуры і здароўя Любкаўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа» Міхаіл Мамайка. Ганаровую грамату ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама атрымалі дырэктар Дзераўнянскай СШ Марыя Шумчык, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Коласаўскай СШ Валерый Кузняцоў, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 1 Марына Ларычэва, педагогі дадатковай адукацыі СШ № 2 і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Людміла Несцярук і Таццяна Несцярук. Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта ўдастоена дырэктар СШ № 3 г. Стоўбцы Жанна Лысая і настаўніца матэматыкі Дзераўнянскай СШ Ларыса Рослік, падзякі – трэнер-выкладчык дзіцяча-спартыўнай школы Вольга Арлоўская, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вольга Цяўлоўская, выхавацель Вішнявецкага дзіцячага сада Ала Мамонька, настаўніца фізікі і матэматыкі Шашкоўскай СШ Святлана Кутас.

З вялікай увагай аднесліся настаўнікі да сваіх маладых калег – 25 маладых спецыялістаў былі запрошаны на сцэну. Вельмі прыгожае і мудрае слова ім ад імя настаўніцтва Стаўбцоўшчыны адрасавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Яніна Дрозд, якая была ўдастоена Ганаровай граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на абласной настаўніцкай канферэнцыі. Са словам у адказ ад імя маладых спецыялістаў звярнулася да залы настаўніца матэматыкі СШ № 2 Гражына Белановіч. Яна прыехала працаваць у сваю родную школу. Словы ўшанавання былі адрасаваны дырэктару Горкаўскай СШ Яўгену Шавелю, прадстаўніку важкай настаўніцкай сямейнай дынастыі, гісторыя якой увабрала многія дзесяцігоддзі.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Стонька, даклад якой быў абмеркаваны папярэдне кіраўнікамі і іх намеснікамі на нарадах, што папярэднічалі жнівеньскай канферэнцыі, назвала яркія перамогі вучняў і настаўнікаў у мінулым годзе, падзякавала калегам за іх старанні, інавацыі, творчы пошук і адданасць прафесіі. Задачу на новы навучальны год Людміла Мар’янаўна акрэсліла словамі з Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, які зрабіў такі акцэнт на ролі сістэмы адукацыі: неабходна навучыць моладзь жыць у насычаным інфармацыйным асяроддзі, выхаваць у вучняў грамадзянскасць і патрыятызм, для гэтага патрэбна выхаваць новага сучаснага настаўніка. Тэма раённай канферэнцыі «Прафесіяналізм педагога – стратэгічны рэсурс развіцця адукацыі» – свайго роду задача, якая пастаўлена перад педагагічным калектывам Стаўбцоўшчыны. Будзь благаславенна праца настаўніка!

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымках: старшыня райвыканкама Юрый Горлаў уручае ўзнагароду педагогу дадатковай адукацыі ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Вользе Цяўлоўскай; граматы аддзела адукацыі ўручае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Стонька і старшыня райкама галіновага прафсаюза Сямён Юрчык; пляцоўка «Спартыўны алімп»; час цікавых размоў;  цудоўныя кветкавыя пано.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ КАМПЕТЭНТНАСЦЬ

Перад педагагічнымі работнікамі ставіцца патрабаванне іх інфармацыйнай кампетэнтнасці.

З гэтай мэтай праводзіцца сертыфікацыя іх як кваліфікаваных карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій.

Большасць настаўнікаў раёна атрымалі сертыфікаты. Пастаўлена задача перад кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, каб да 1 студзеня 2017 года ўсе педагогі ўмелі карыстацца камп’ютарам у тых патрабаваннях, якія прад’яўляюцца перад удзельнікамі адукацыйнага працэсу. У сучасны момант прафесіяналізм педагога ацэньваецца і такой катэгорыяй, як валоданне інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *