Датэрміновае галасаванне, 6 верасня. Імянны падарункавы білет

Нумары

image_pdfimage_print

10ii-0709

Шостага верасня пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах у беларускі парламент. Мы наведалі самы вялікі з васьмі выбарчых участкаў горада Стоўбцы – Магістральны № 5.

Старшыня выбарчай камісіі гэтага ўчастка намеснік начальніка ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль адказала на нашы пытанні.

— Як актыўна скарыстоўваюць выбаршчыкі магчымасць прагаласаваць датэмінова?

— За дзве гадзіны работы камісіі прагаласавалі ўжо 12 чалавек. Гэта пенсіянеры, тыя з гараджан, хто працуе пазменна і ведае, што 11 верасня будзе на сваім рабочым месцы. Членам камісіі стварыў настрой такі факт: першай на нашым участку прагаласавала сямейная пара стаўбчан. Гэтыя пажылыя людзі прыйшлі з годнасцю, прыгожыя, вельмі добра выглядаюць, інтэлігентныя, з унучкай. У іх, як і ў астатніх выбарчшчыкаў, хто апусціў ужо бюлетеэні ў урну, быў пазітыўны настрой. Вельмі прыемна гэта адчуваць. Выбарчыя ўчасткі ў дні датэрміновага галасавання з 6 па 10 верасня будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 14.00 да 19. 00. Так што можна прагаласаваць пасля рабочага дня.

— Колькі выбаршчыкаў на вашым участку?

— У спіс занесены 2682 выбаршыкі. У працэсе галасавання спісы могуць удакладняцца. Сярод іх 19 чалавек будуць галасаваць упершыню. Іх чакае такая прыемнасць. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённы камітэт БРСМ падрыхтавалі ім падарунак. Спонсарам выступіў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Гэтыя маладыя выбаршчыкі атрымаюць прыгожа аформленыя падарункавыя білеты на аднаразовае бясплатнае наведванне басейна, трэнажорнай, тэніснай залаў і більярда.

— Якая ўвага нададзена пажылым людзям?

-Па іх жаданні яны могуць прагаласаваць дома. Падключаны валанцёры БРСМ і Чырвонага Крыжа, якія дапамогуць інвалідам-калясачнікам, калі хтосьці захоча прагалаваць на выбарчым участку.На ўсіх выбарчых участках у райцэнтры створана безбар’ернае асяроддзе.

Мы мелі магчымасць задаць пытаннене не толькі членам камісіі, але і выбаршчыкам. Звяртаемся да стаўбчаніна Уладзіміра Пятрова:

— З якім настроем вы прыйшлі галасаваць?

— Я вырашыў прагаласаваць датэрмінова, у спакойных абставінах. Прыйшоў у першыя гадзіны першага дня галасавання, таму што ўжо вызначыўся з кандыдатам. Я галасую за спакойную абстаноўку, якая існуе ў нашай краіне, за мір, дабрабыт, гарантыі і надзейнасць. Гэта актуальна, калі глядзіш па тэлебачанні бойню ў іншых краінах. Я хачу, каб у Беларусі і надалей быў парадак.

Святлана ЖЫБУЛЬ 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *