Падзеі Года культуры

Культура Нумары Таленты Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

НА ДНІ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, у Гомелі 2 верасня адбылося, у прыватнасці, урачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу «Праваслаўе – мая надзея». А 3 верасня ў Мінску прайшоў міжнародны круглы стол «Сугучча: словы Скарыны ў сучасным свеце».

Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага свята ў Рагачове адбылося 4 верасня. Пасля адкрыцця на галоўнай сцэне прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі па 7 намінацыях. Аўтары лепшых літаратурных твораў узнагароджаны прызамі – сімваламі конкурсу, дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Усяго падчас Дня беларускага пісьменства прайшло каля 100 мерапрыемстваў. Дамінантамі ўрачыстасці сталі тэмы Года культуры, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілейныя даты літаратараў – Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна. Адбыліся пасадка Саду малітвы, хросны ход да храма князя Аляксандра Неўскага. У праграму мерапрыемстваў увайшоў спектакль «Пясняр», прысвечаны творчай дзейнасці Уладзіміра Мулявіна – у бягучым годзе адзначаецца 75-годдзе з дня яго нараджэння.

Спецыяльна да свята Міністэрства інфармацыі падрыхтавала тэматычныя выданні, прысвечаныя Рагачову і раёну.

У цэлым у горадзе праведзена вельмі вялікая работа, ён абнавіўся, мадэрнізаваны школы і іншыя сацыяльныя аб’екты.

З віншавальным лістом ад Прэзідэнта да ўдзельнікаў і гасцей урачыстасцяў Дня беларускага пісьменства звярнулася віцэ-прэм’ер Наталля Качанава: «У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі, і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны.

Сёлета эстафету па правядзенні мерапрыемстваў прымае Рагачоў – горад, з якім звязаны лёсы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова і Андрэя Макаёнка. Лейтматывам творчасці гэтых пісьменнікаў сталі любоў да роднай зямлі, павага да працавітых і добразычлівых людзей.

Упэўнены, багатая праграма свята паслужыць плённаму развіццю беларускага слова і пашырыць рады яго прыхільнікаў.»

 

МІНСК СТАНЕ БОЛЬШ ЗРУЧНЫМ ДЛЯ ЯГО ЖЫХАРОЎ

Мінск захаваюць у існуючых межах і зробяць горад больш зручным для жыхароў. Такі вынік праведзенага 2 верасня даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб перспектывах развіцця сталіцы і прылеглых тэрыторый Мінскай вобласці.

Як далажылі Прэзідэнту, Мінскі гарвыканкам распрацаваў новы генеральны план горада. Ім, у прыватнасці, прадугледжваецца стабілізацыя колькасці насельніцтва сталіцы на ўзроўні 2 млн чалавек.

У Мінску плануецца аптымізаваць аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва. Будаўніцтва сацыяльна запатрабаванага жылля прадоўжыцца на свабодных тэрыторыях. Комплексы жылой забудовы будуць стварацца на вызваленых вытворчых тэрыторыях, а таксама на тэрыторыях зносу сядзібнай і малапавярховай забудовы з вялікім фізічным і маральным зносам.

Запланавана будаўніцтва новых гарадскіх і раённых паркаў на плошчы больш як 2 тыс. га.

«Мінск – гэта твар нашай краіны. Давайце пасля сябе пакінем прыгожы і дастойны горад», – сказаў Прэзідэнт.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *