У парламент павінны прыйсці сапраўдныя прафесіяналы

Нумары

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі расказаў аб галоўнай задачы Прэзідэнта пры арганізацыі і правядзенні выбараў.

«Бяспека, сумленнасць і прынцыповасць – гэта галоўная задача Прэзідэнта. І я буду рабіць усё, каб выбары ў нас прайшлі такім чынам і каб пасля выбараў наша краіна заставалася такой жа адкрытай, чыстай, сумленнай і бяспечнай», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго роля ў выбарчым працэсе як Прэзідэнта ў тым, каб забяспечыць дакладнае і бездакорнае выкананне законаў і ўсяго заканадаўства Беларусі аб выбарах згодна з Канстытуцыяй. «Я гэта павінен забяспечыць. Гэта мае функцыянальныя абавязкі. Я павінен зрабіць усё, каб працэс галасавання быў сумленным, адкрытым і прайшоў у абсалютнай бяспецы. Каб людзі ішлі на выбары, як на свята», – дадаў беларускі лідар.

У сустрэчы прынялі ўдзел спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам.

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) з’яўляецца спецыялізаваным інстытутам АБСЕ, у задачы якога ўваходзіць прадастаўленне дзяржавам-удзельніцам садзейнічання ў выкананні імі абавязацельстваў у рамках гуманітарнага вымярэння Арганізацыі.

«Я вельмі зацікаўлены, каб у наш парламент прыйшлі сапраўдныя прафесіяналы. Не важна, хто яны будуць па сваіх палітычных перакананнях. Паверце, у парламенце павінны працаваць людзі, якія ўмеюць працаваць і пісаць законы», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы добра знаёмы з парламенцкай работай. Я таксама быў дэпутатам. Гэта перш за ўсё заканатворчасць. І наш парламент гэтаму ўдзяляе асноўную ўвагу. Гэта самая галоўная яго задача. І ў гэтым плане я зацікаўлены, каб там былі прафесіяналы. За тыя гады, калі я працую Прэзідэнтам, я не магу сказаць, каб у нас быў непрафесійны парламент. Гэта былі патрыёты, якія цэняць сваю краіну і якія ўмеюць працаваць», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

«А палітычныя перакананні павінны садзейнічаць развіццю краіны. Калі гэта насуперак, то гэта ўжо не прадстаўнік народа», – адзначыў беларускі лідар.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *