Аб’яднаў юбілей Белаграпрамбанка

Нумары Соцыум У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Гэты жнівеньскі дзень напрыканцы рабочага тыдня быў святочным і ўрачыстым у разлікова-касавым цэнтры № 18  г. Стоўбцы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» – Мінскага абласнога ўпраўлення. У рамках рэспубліканскага святкавання 25-гадовага юбілею Белаграпрамбанка стаўбцоўскі калектыў падрыхтаваў сваё свята.

10o-0609

Падзяліць радасць урачыстасці прыехалі прадстаўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення ведамаснага банка. Былі запрошаны кіраўнікі банка, якія шмат гадоў аддалі станаўленню яго, згуртаванню калектыву, з кім звязаны многія добрыя традыцыі, – Міхаіл Зяневіч і Леанід Лобка. Яны ўспомнілі важныя этапы станаўлення банка. Леанід Мікалаевіч прыгадаў яшчэ свежыя падзеі пераходу на  электронны дакументаабарот і новае праграмнае забеспячэнне. Банкаўскім работнікам, якіх вызначаюць высокі прафесіяналізм і адказныя адносіны да сваёй справы, гэтая задача была па сіле, да стаўбчан прыязджалі калегі з іншых ведамасных банкаў па вопыт асваення новых тэхналогій.

Удзячнасць сваім калегам за тое, што высока трымаюць марку Белаграпрамбанка, выказала і намеснік кіраўніка разлікова-касавага цэнтра Тамара Шалахцінава.

Упрыгожвае калектыў банка такі факт. Да гэтай урачыстасці была прымеркавана дабрачынная акцыя. Былі запрошаны дзве шматдзетныя сям’і. Маці траіх дзяцей Алена Макарэвіч прыйшла на свята ў свой родны калектыў. Цяпер яна ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе дзіцяці, а наогул знаходзіцца ў штаце разлікова-касавага цэнтра на пасадзе вядучага спецыяліста па знешнеэканамічнай дзейнасці. А вось для стаўбцоўскай сям’і Філіповічаў, у якой выхоўваюцца пяцёра дзяцей, такое запрашэнне было вялікім сюрпрызам і нечаканай радасцю. У знак удзячнасці за такі прыгожы жэст кіраўніцтва разлікова-касавага цэнтра Філіповічы прыйшлі з дамашняй выпечкай і маленькім канцэртам – дзеці прачыталі вершы ўласнага сачынення членаў дружнай сям’і. Шматдзетныя сем’і атрымалі грашовыя сертыфікаты ад банка і ласункі для дзяцей.

Прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення Белаграпрамбанка Кацярына Літвіна ўручыла падзякі вядучаму спецыялісту аддзела разлікаў Таццяне Каспяровіч, начальніку сектара кліенцкага менеджменту Аксане Радзіон і спецыялісту па забеспячэнні дзейнасці банка Андрэю Гілейшу, які да ўсіх сваіх талентаў яшчэ і выдатна прадстаўляе калектыў на турыстычных злётах і спаборніцтвах.

На памяць аб юбілейнай даце на банкаўскай тэрыторыі было пасаджана дэкаратыўнае дрэва з таблічкай.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *