Моладзь робіць выбар

Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

10y-0609

Раённая арганізацыя БРСМ не стаіць убаку ад важнай палітычнай падзеі нашай краіны – выбараў у парламент, якія пройдуць 11 верасня. Напярэдадні яе члены гэтай маладзёжнай арганізацыі адчуваюць асаблівую патрэбу засведчыць сваю грамадзянскую пазіцыю.  

Як расказала першы сакратар раённага камітэта Анастасія Калодзінская, актывістаў БРСМ можна ўбачыць на вуліцах нашага горада. Яны прапануюць прахожым тэматычныя каляндарыкі і сімвалічныя стужачкі колераў нацыянальных сімвалаў, з беларускім арнаментам, якія яшчэ можна назваць своесаблівым запрашэннем прыняць удзел у выбарах. Дзякуючы моладзі паўсюдна ў горадзе, у месцах масавага знаходжання людзей, з’явіліся інфармацыйныя плакаты, якія нагадваюць пра значную для нашай краіны і для кожнага з нас, яе грамадзян, дату 11 верасня.            

– Раённая арганізацыя далучылася да абласной акцыі «Твой дзень – твой выбар», ініцыіраванай абласным камітэтам БРСМ, – звяртае ўвагу Анастасія Калодзінская.

На сайце раённага камітэта БРСМ, у сацыяльных сетках можна знайсці поўную «фотасправаздачу» аб акцыях і сустрэчах, якія праводзяцца, адчуць па іх настрой нашай моладзі і ўсіх жыхароў раёна.                      

Нельга не сказаць, што прадстаўнікі актыўнай і аўтарытэтнай моладзі раёна былі вылучаны сваімі працоўнымі калектывамі, грамадскімі арганізацыямі ў састаў участковых выбарчых камісій для работы ў якасці назіральнікаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *