Ініцыятыва. Праект. Партнёрства. Рэарганізацыя

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

СВЯТА ДЗЯЦІНСТВА ПРАЦЯГНЕЦЦА

Дзень сямейнага адпачынку «Бывай, лета звонкае, добры дзень, школа!» прайшоў у Новым Свержані па ініцыятыве работнікаў мясцовага Дома культуры.

Конкурсна-гульнявая праграма, міні-дыскатэка і атракцыёны ў цудоўны нядзельны дзень у цэнтры паселішча не маглі не прывабіць дзяцей з бацькамі. Сярод атракцыёнаў асаблівым попытам у дзетвары карыстаўся батут. Маленькіх хлопчыкаў было не адцягнуць ад мінімабільчыкаў. Выстраілася чарга па папкорн, салодкую вату, іспанскі мармелад. Атрымалася сапраўднае свята дзяцінства.

– У праграму свята мы ўключылі рэкламу гурткоў, якія пачынаюць сваю працу на базе Навасвержанскага дома культуры ў новым навучальным годзе. Сярод іх ёсць і навінка – спартыўна-рытмічны клуб «Зумба». У летні перыяд клуб зрабіў пробныя заняткі – дзеці зацікавіліся, – адзначае хармайстар Дома культуры Ала Янская.

Падобнае свята, з улікам водгукаў, якія паступілі ад новасвяржан, запланавана паўтарыць у бліжэйшы час. І, магчыма, ужо ў верасні, да Дня работнікаў лесу, каб аздобіць прафесійнае свята ў сем’ях работнікаў тутэйшага лесазавода.                

 

ЛЕС ДЛЯ ПЕРАПРАВЫ

Сярод шматлікіх арганізацый, якія працуюць у Стаўбцоўскім лясгасе на ліквідацыі бураломна-ветравальнай драўніны, – СВК імя У. З. Царука з Карэліцкага раёна.

Кааператыў з суседняга раёна Гродзенскай вобласці выкарыстаў магчымасць нарыхтаваць недарагую драўніну, якая ў ліпені пацярпела ад стыхіі. Драўніна спатрэбілася для будаўніцтва трох мастоў гаспадарчага прызначэння праз раку Уша. За ракой знаходзяцца вялікія плошчы зямельных угоддзяў, каля 870 га, на якіх сельгаскааператыў вырошчвае кармы. Старыя драўляныя пераправы, узведзеныя 12 гадоў таму, ужо прыйшлі ў непрыгоднасць.

– На будаўніцтва новых мастоў выпісалі ў Стаўбцоўскім лясгасе 509 м3 ветравальнай драўніны, і гэта абышлося нам нядорага – 1 700 рублёў, – падкрэсліў у тэлефоннай размове старшыня кааператыва.

Усе тры масты ўжо пабудаваны дзякуючы ваеннаслужачым інжынерна-сапёрнага батальёна 557-й інжынернай брыгады з Гродна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ЗАВОД СТАЎ ЦЭХАМ

З верасня Хатаўскі спіртавы завод атрымлівае статус цэха № 9 ААТ «Мінск Крышталь» – кіруючая кампанія холдынгу «Мінск Крышталь Груп».

Гэта будзе спецыялізаваны цэх для вытворчасці экспартнай прадукцыі – сыравіны для польскіх заводаў алкагольнай галіны.

Цэх будзе працаваць з ранейшым складам штату і на тых жа вытворчых плошчах. Мяняецца толькі рэцэптура новай прадукцыі – спірту, які будзе адпраўляцца па заказе на польскія заводы.

 

ВЫРАШЧАНЫЯ КАДРЫ

Кіраўніцтва райспажыўтаварыства з поўным правам можа сказаць, што вырошчвае для сваёй вытворчасці кадры.

Як пацвярджэнне – такі факт: з дзевяці маладых спецыялістаў, якія заступілі на працу ў жніўні, восем, акрамя вадзіцеля, выпускніка Карэліцкага ліцэя, вучыліся за кошт спажывецкай кааперацыі па мэтавых накіраваннях. У калектыў уліліся маладыя таваразнаўцы, прадаўцы.

І ў бягучым годзе райспажыўтаварыства выдала 11 мэтавых накіраванняў для паступлення выпускнікам школ раёна.

 

З ВОДАРАМ ЯБЛЫКАЎ

Нарыхтоўчы аддзел райспажыўтаварыства актыўна вядзе закуп яблыкаў. За сезон запланавана нарыхтаваць 850 тон.

Сёлета багаты ўраджай яблыкаў у прыватных і прамысловых садах. Прадукцыя прымаецца ад насельніцтва, фермерскіх гаспадарак, з садоў сельскагаспадарчых таварыстваў.

Нарыхтаваная сыравіна адпраўляецца на прамысловую перапрацоўку на Стаўбцоўскі філіял Гарадзейскага цукровага камбіната і на Клецкі завод прамысловай перапрацоўкі. Яблыкі асобых зімовых сартоў з патрабаваннямі высокай якасці будуць закуплены для закладвання на зімовы перыяд у сучасныя камеры з праграмным кіраваннем. Яны будуць рэалізоўвацца ў ведамасных магазінах і на кірмашах у розных гарадах.

 

З ЗАДАЧАЙ НАВУЧАННЯ

У Стаўбцоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце пры садзейнічанні Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Голас сэрца» распачаты праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Беларусь на шляху дэінстытуалізацыі. Стварэнне адукацыйнай прасторы для людзей (18+) з інтэлектуальнай немаччу».

Праект зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляецца з фінансавай падтрымкай Фонду дэмакратыі ААН.

У рамках гэтага праекта створана 47 цэнтраў навучання і развіцця ў інтэрнатах. Задача іх – кампенсаваць недахоп ведаў у людзей, якія пражываюць у інтэрнатных установах і выходзяць з іх для самастойнага пражывання.

У Стаўбцоўскім доме-інтэрнаце створана група з 12 чалавек, з якой будзе весці заняткі педагог Цясноўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдння школа імя Ф. Э. Дзяржынскага. Надалей плануецца, што спецыялісты з ліку персаналу інтэрната асвояць метадычныя распрацоўкі спецыяльнай праграмы навучання і будуць весці па ёй заняткі з пражываючымі.

 

У БЯСПЕЧНЫМ ТЭМПЕ

Месячнік пажарнай бяспекі на Стаўбцоўшчыне працягваецца.

Супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі – аддзелам адукацыі, спорту і турызму, камісіяй па справах непаўналетніх, прадстаўнікамі сельвыканкамаў – працягваецца актыўная пажарна-прафілактычная работа, падчас якой яны наведваюць сем’і, дзе становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным. Не абыходзяць увагай і сем’і шматдзетныя.     

У складзе такіх прафілактычных «дэсантаў» нярэдка працуе і інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч, якая, у прыватнасці, зазначае:

– З грамадзянамі мы праводзім гутаркі аб неабходнасці выканання правіл пажарнай бяспекі ў быце, нагадваем ім аб недапушчальнасці пакідання дзяцей адных дома без нагляду. Гутарым і з дзецьмі, уручаем ім лістоўкі і памяткі супрацьпажарнай накіраванасці.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *