Гатоўнасць выбарчых участкаў да галасавання – высокая

Нумары

image_pdfimage_print

Гатоўнасць выбарчых участкаў Беларусі да пачатку працэсу галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання высокая, заявіў 31 жніўня журналістам кіраўнік місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў па выніках наведвання акруговых і ўчастковых выбарчых камісій у Барысаве і Барысаўскім раёне.

«Асабіста я наведаў нямала выбарчых участкаў. Калегі інфармуюць мяне, што гатоўнасць участкаў у Беларусі да пачатку галасавання высокая. Усюды, дзе мы пабывалі, мы бачым добрае веданне выбарчага заканадаўства членамі камісій і іншымі ўдзельнікамі выбарчага працэсу. Яны ведаюць, як сябе паводзіць у тых ці іншых сітуацыях, як дапамагчы выбаршчыкам пасля прыходу на ўчасткі», – падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Ён удакладніў, што наглядальнікі ад СНД на гэтым этапе выбарчай кампаніі звяртаюць увагу ў першую чаргу на гатоўнасць акруговых выбаркамаў і, што яшчэ больш важна, на гатоўнасць участковых камісій да прыёму выбаршчыкаў, паколькі 6 верасня пачалося датэрміновае галасаванне. Паводле слоў Сяргея Лебедзева, наглядальнікам ад СНД быў цікавы вопыт, калі на выбарчых участках члены выбаркамаў праводзілі рэпетыцыі працэсу галасавання. Частка членаў камісіі знаходзіліся ў ролі выбаршчыкаў і, часам, задавалі нават правакацыйныя пытанні. Іх калегі адказвалі на іх. «Па тым, як праходзіў гэты працэс, таксама можна меркаваць аб высокай гатоўнасці да пачатку галасавання», – выказаў меркаванне кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД.

10w-0709

Сяргей Лебедзеў таксама адзначыў, што наглядная агітацыя на ўчастках для галасавання прадстаўлена ў поўным аб’ёме. Паводле яго слоў, на цяперашнім этапе парламенцкай кампаніі ўсё больш узрастае напружанасць барацьбы за дэпутацкія мандаты. Адпаведна ўзрастае аб’ём работы і ў наглядальнікаў. «Прадстаўнікі місіі наглядальнікаў ад СНД працуюць ва ўсіх рэгіёнах. Сустрэчы праходзяць штодзень. Асабіста я з цікавасцю назіраю за выступленнямі кандыдатаў у дэпутаты ў СМІ. Тыя, хто жадае перамагчы і заваяваць сімпатыі выбаршчыкаў, працуюць больш актыўна. Упэўнены, што ў гэтай справядлівай, як мы лічым, барацьбе перамогуць найбольш дастойныя», – асабліва падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Гаворачы аб дзейнасці місіі наглядальнікаў ад СНД, ён праінфармаваў, што колькасць яе ўдзельнікаў пастаянна ўзрастае. Па стане на 30 жніўня практычна з усіх краін СНД, за выключэннем Украіны, у якасці наглядальнікаў за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі былі акрэдытаваны 328 чалавек. Пры гэтым Сяргей Лебедзеў удакладніў, што валодае інфармацыяй з ЦВК Беларусі аб удзеле прадстаўнікоў Украіны ў назіранні за выбарамі, аднак яны будуць у якасці незалежных наглядальнікаў.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання назначаны на 11 верасня.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *